Вайніловічы
польскі шляхецкі род
Вайніловічы — літоўскі шляхецкі род гербу ўласнага (Сыракомля зьмененая).
Вайніловічы лац. Vajniłovičy | |
Герб Сыракомля
| |
Краіна паходжаньня: | Вялікае Княства Літоўскае |
Валодалі маёнткамі ў Мазырскім, Слуцкім (лінія савіцка-пузаўская, XVII ст.), Пінскім (лінія макранская, XIX ст.), Наваградзкім (лінія нянькаўская, XIX ст.) паветах.
Прозьвішча
рэдагаваць- Асноўны артыкул: Вайніла
Вуйнла (Vuinla) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -вуйн- (-войн-, -вун-) (імёны ліцьвінаў Вайнейка, Войнар, Войнат; германскія імёны Vunnecho, Wunar, Wonnat) паходзіць ад старагерманскага wunna, гоцкага wunands 'шчаснасьць, задаволенасьць', ісьляндзкага vænn 'прыемны', нямецкага gewohnt 'задаволены'[2].
Гісторыя
рэдагавацьПаводле некаторых крыніцаў, заснавальнікам роду быў Вайніла (канец XIV ст.)[3].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 15, 1973. S. 61 (307).
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Баравы Р., Чарняўская Л. Вайніловічы // БЭ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 460.
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Беларусы — Варанец. — 511 с. — ISBN 985-11-0068-4