Янычары

від пяхотных войскаў і асабістая ахова султану ў Асманскай імпэрыі

Яныча́ры (па-турэцку: Yeniçeri, даслоўна «новае войска») — від пяхотных войскаў і асабістая ахова султану ў Асманскай імпэрыі. Свой пачатак бяруць з 14 стагодзьдзя, заснаваныя Мурадам I, расфармаваныя ў 1826 годзе па загадзе султана Махмуда II.

Янычары-афіцэры

Янычары былі арганізаваныя па ўзоры эгіпэцкіх мамэлюкоў, у войска набіраліся хрысьціянскія дзеці, у асноўным з Каўказу і Балканаў, якія ў далейшым выхоўваліся ў ісламскіх ваенных традыцыях.

Першыя янычарскія палкі складаліся зь зьняволеных і рабоў. Пасьля султан Сэлім І у 1380 годзе прапанаваў пэўныя выгляды падаткаў — папаўняць полк хрысьціянскімі хлопчыкамі, якія адбіраліся ў бацькоў ва ўзросьце 7-14 гадоў. Дзеці рэкрутаваліся з адпаведнымі крытэрамі і аддаваліся на выхаваньне. У асноўным гэта былі сэрбскія, баўгарскія і альбанскія, а пазьней грэцкія і вугорскія дзеці. Вядома, што захопленаму насельніцтву, было горка ад гэтай практыкі.

Янычары выхоўваліся ў строгай дысцыпліне (вялікія фізычныя нагрузкі і жыцьцё, практычна, у манаскіх умовах) у школах, дзе яны жылі ў бясшлюбнасьці і вывучалі іслам. У адрозьненьне ад вольных мусульманаў, янычарам забаранялася насіць бараду, вусы за рэдкім выключэньнем.

Толькі тыя, якія досыць добра праявілі сябе, ва ўзросьце 24-25 гадоў атрымлівалі званьне янычара. У абмен за адданасьць і прыхільнасьць, янычары атрымлівалі прывілеі і палёгкі, у пачатку гэта зарплата толькі за час вайны, але потым пажыцьцёвая. Пэнсіянэры і інваліды нават атрымлівалі пэнсію.

Ужо ў сярэдзіне 18 стагодзьдзя янычары працуюць ў якасьці ахоўнікаў парадку, альбо занятыя ў гандлі. Хоць яны заўсёды жылі ў казармах, тым ня менш мелі высокі ўзровень жыцьця, былі вызваленыя ад падаткаў і мелі паважаны сацыяльны статус. Многія сталі афіцэрамі і адукаванымі людзьмі.

Корпус янычараў знаходзіўся пад моцным рэлігійным уплывам суфійскага ордэну Бэкташы. Ордэн быў забаронены адначасова з роспускам янычараў.