Труда, Трут (Труць, Друт, Друта, Друць), Трод (Трот), Торт (Дорт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Trudo
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Іншыя формы
Варыянт(ы) Трут, Труць, Друт, Друта, Друць, Трод, Трот, Торт, Дорт
Зьвязаныя імёны Друцейка, Тарціла, Друцень, Тартавід, Дротвіл
Бальтрут, Вісторт, Віторт, Гаўдрут, Гендрута, Гертруда, Даматурт, Кестарт, Кондрут, Ператрут
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Труда»

Паходжаньне рэдагаваць

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Труда, Друда або Дрода, Друт або Трут, пазьней Дрот (Trudo, Drudo, Drodo[1], Drutus, Trut, Drott[2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Апроч таго, адзначалася паўночнагерманскае імя Thorth[4]. Іменная аснова -друд- (-трут-, -трот-) паходзіць ад гоцкага і германскага þruþs 'мажнасьць, веліч'[5]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Друцейка (Дардзейка), Тартыла (Трудзіла, Друтэль, Друтыль), Друцень (Труцень, Туртын), Бальтрут, Гаўдрут, Гендрута (Гендруда, Гентруда, Гентрута), Гертруда, Даматурт, Кондрут, Ператрут. Адзначаліся германскія імёны Drudico, Trudila (Drudilo, Drutel), Trudina (Trutin), Baltrudis, Gautrude, Genedrudis (Gintrudis), Gertrud (Gerdrud, Girtrudis), Domedrudis, Cundrud, Perethrud.

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Truda (Trude), Trutel (Trutyl), Trutlin, Trutnar, Trutwin, Gertrud (Girtrud, Gertrudis, Girlrudis), Isintrud (Istrud)[6].

У Прусіі бытавалі імёны Trude[7], Drutyn[a] (1396 год)[9].

Германскія імёны Druda і Drudike гістарычна бытавалі ў Рызе[10].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: слуга княгининъ жо, на имя Труць (каля 1516 году)[11]; Стец Тортовичъ[12], Томко Дортович[13] (1528 год); Добко Дортавич (1536—1537 гады)[14]; два чоловеки своих властъных, на имя Друтя Сотевича (27 кастрычніка 1538 году)[15]; Ечисъ Трутовичъ… Павелъ Трутовичъ… Есько Трутовичъ (1563 год)[16]; Mikołaj Drut (1621 год)[17]; Trodziewicze (1744 год)[18].

Носьбіты рэдагаваць

Друты (Drutta) — прыгонныя зь вёсак Гернікішкаў і Малых Салкаў (каля Салечнікаў), якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[19].

Троты — літоўскі шляхецкі род з Ашмянскага павету[20].

Труты — літоўскі шляхецкі род[21].

На 1904 год існавала вёска Друціяны ў Красьнянскім павеце Смаленскай губэрні[22].

На 1906 год існаваў маёнтак Тродавічы ў Полацкім павеце Віцебскай губэрні[23].

На гістарычнай Полаччыне існуе вёска Тродавічы.

Глядзіце таксама рэдагаваць

Заўвагі рэдагаваць

  1. ^ Адзначалася старажытнае германскае імя Thrudine (Trutin)[8]

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 76.
  2. ^ Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 1954. S. 240.
  3. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 423.
  4. ^ Nielsen O. Olddanske personnavne. — Kjøbenhavn, 1883. S. 97.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 19.
  6. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 272.
  7. ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 107.
  8. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 423.
  9. ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 26.
  10. ^ Hildebrand H. Das Rigische Schuldbuch (1286—1352). — St. Petersburg, 1872. S. XL, 11, 24.
  11. ^ Литовская метрика. Т. 1. — СПб., 1903. С. 378.
  12. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 90.
  13. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 96.
  14. ^ Popisy wojskowe pospolitego ruszenia Wielkiego Księstwa Litewskiego (1524—1566). — Białystok, 2018. S. 75.
  15. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 20 (1536—1539). — Vilnius, 2010. P. 208.
  16. ^ Ревизия Кобринской экономии: составленная в 1563 году королевским ревизором Дмитрием Сапегой. — Вильна, 1876. С. 98.
  17. ^ Rejestry popisowe pospolitego ruszenia szlachty Wielkiego Księstwa Litewskiego z 1621 r. — Warszawa, 2015. S. 110.
  18. ^ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
  19. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 212.
  20. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 356.
  21. ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Т, Згуртаваньне беларускай шляхты
  22. ^ Список населенных мест Смоленской губернии. — Смоленск, 1904. С. 273.
  23. ^ Список населенных мест Витебской губернии. Витебск, 1906. С. 318.