Маастрыхт
Маа́стрыхт (па-нідэрляндзку: Maastricht, па-лімбурску: Mestreech) — горад на паўднёвым усходзе Нідэрляндаў, адміністрацыйны цэнтар правінцыі Лімбургу. Насельніцтва на травень 2018 году — 121 773 чалавекі.
Маастрыхт | |||||
нід. Maastricht | |||||
Дзьве царквы на пляцы Врэйтгоф: царква Сьвятога Яна і базыліка Сьвятога Сэрвацыюса | |||||
| |||||
Краіна: | Нідэрлянды | ||||
Правінцыя: | Лімбург | ||||
Плошча: | 60,03 км² | ||||
Вышыня: | 49 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2018) | |||||
колькасьць: | 121 773 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 2028,54 чал./км² | ||||
Тэлефонны код: | 043 | ||||
Паштовы індэкс: | 6200–6229 | ||||
Нумарны знак: | M | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 50°52′0″ пн. ш. 5°41′0″ у. д. / 50.86667° пн. ш. 5.68333° у. д.Каардынаты: 50°52′0″ пн. ш. 5°41′0″ у. д. / 50.86667° пн. ш. 5.68333° у. д. | ||||
Маастрыхт | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.maastricht.nl/ |
Гісторыя
рэдагавацьУжо каля 500 г. да н. э. у раёне сучаснага Маастрыхту існавала кельцкае паселішча. У I стагодзьдзі да н. э. рымлянамі быў пабудаваны мост праз раку Маас, у сувязі з чым тут узьнік гандлёвы цэнтар. Пазьней, у III стагодзьдзі, ён быў пераўтвораны ў ваенны лягер — каструм. Такім чынам, Маастрыхт належыць да трох найстарэйшых гарадоў Нідэрляндаў. У наступным стагодзьдзі тонгерэнскі біскуп Сэрвацыюс перанёс цэнтар біскупства ў Маастрыхт, якім ён заставаўся да VIII стагодзьдзя, калі біскупы абралі сабе новую рэзыдэнцыю — Льеж. У сярэднявеччы ўладарамі гораду адначасова лічыліся біскуп льескі і герцаг Брабанту. У 1579 годзе быў захоплены і зруйнаваны гішпанцамі. У 1632 годзе Маастрыхт быў вызвалены ад гішпанцаў і ўвайшоў у склад Аб’яднаных правінцыяў. У 1673, 1748 і 1793 быў акупаваны французамі. У 1839 годзе, нягледзячы на геаграфічную блізкасьць да Бэльгіі, быў канчаткова замацаваны за Нідэрляндамі і стаў важным цэнтрам вытворчасьці керамікі. У 1976 годзе быў заснаваны ўнівэрсытэт. У 1992 годзе тут было падпісана пагадненьне аб стварэньні Эўразьвязу, вядомае як Маастрыхцкая дамова.
Славутасьці
рэдагаваць- Мост Сьвятога Сэрвацыюса (XIII стагодзьдзе)
- Сярэднявечная Брама Пекла (Helpoort, XIII стагодзьдзе)
- Базыліка Сьвятога Сэрвацыюса (VI—XIII стагодзьдзе)
- Царква Сьвятога Яна са сваёй 75–мэтровай званіцаю
- Базыліка Багародзіцы
- Будынак Суда (1475 год)
- Ратуша, пабудаваная ў стылі барока (1658—1664)
- Фартэцыя Сьвятога Пятра (Sint Pieter) з выглядам на горад і яго навакольле
Гарады-сябры
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагавацьМаастрыхт — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў