Тарціла
Тарціла (Тартыла, Друціла, Друтэль, Друтыль), Трудзіла — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Тарціла лац. Tarciła | |
Trudila | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Trudo + суфікс з элемэнтам -л- (-l-) |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Трудзіла, Друціла, Друтэль, Друтыль |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Тарціла» |
Паходжаньне
рэдагавацьТрудзіла або Друдзіла, пазьней Друтэль (Trudila, Drudilo, Drutel[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -друд- (-трут-, -трот-) (імёны ліцьвінаў Гаўдрут, Гендрута, Кондрут; германскія імёны Gautrude, Genedrudis, Cundrud) паходзіць ад гоцкага і германскага þruþs 'мажнасьць, веліч'[3].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Trutel (Trutyl)[4].
У Прусіі бытавала імя Tartyl[5].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Тортилъ… пана воеводину часть Лавренъ Тортиловичъ зъ братьею (6 лютага 1520 году)[6]; Родко Друтилевичъ (1528 год)[7]; Шимко Таритиловича слуга (1533—1535 гады)[8]; Луции Тортиловны (28 траўня 1585 году)[9]; земенину господаръскому повету Упитъского пану Анъдрею Шымъковичу Тортилу (7 сьнежня 1586 году)[10]; ze wsi Nieglimoni osocznikow… Waluk Drutel (1641 год)[11]; Druciłowicz (1671—1681 гады)[12]; Michał Tortyłło… Ian Tortyłło… Kazimierz Tortyłło (23 красавіка 1792 году)[13]; Joanna Drutell (1805 год)[14]; Tartiłło Konstanty (30 жніўня 1879 году)[15].
Носьбіты
рэдагаваць- Тарціл і Лаўрын Тарцілавіч — літоўскія баяры, якія ўпамінаюцца ў 1520 годзе
- Родзька Друцілевіч — радунскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Мікалай Янавіч Тарціла — вількійскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1579—1613 гадох[16][17]
- Люцыя Тарцілаўна — зямянка гаспадарская Ўпіцкага павету, якая ўпамінаецца ў 1585 годзе
- Андрэй Шымкавіч Тарціла — зямянін гаспадарскі Ўпіцкага павету, які ўпамінаецца ў 1586 годзе
- Станіслаў Мікалаевіч Тарціл — вількамірскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1613 годзе[18]
Друтэлі (Drutel) — прыгонныя зь вёскі Буйнянаў (Ашмянскі павет), якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[19].
Тартылы (Tartyłło) гербу Касьцеша — літоўскі шляхецкі род зь Вільні і Віленскага павету[20].
Тартылы (Tortyłło) — літоўскі шляхецкі род зь Вільні[21].
Тарціловічы — літоўскі шляхецкі род[22].
На 1904 год існавала сядзіба Трудзілава (Трудзілова) у Смаленскім павеце Смаленскай губэрні[23].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 1982. S. 162.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 423.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 19.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 272.
- ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 104.
- ^ Археографический сборник документов, относящихся к истории Северо-западной Руси. Т. 7. — Вильна, 1870. С. 11.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 90.
- ^ Popisy wojskowe pospolitego ruszenia Wielkiego Księstwa Litewskiego (1524—1566). — Białystok, 2018. S. 36.
- ^ Акты издаваемые Виленской комиссией для разбора древних актов. Т. 26. — Вильна, 1899. С. 169.
- ^ Акты издаваемые Виленской комиссией для разбора древних актов. Т. 26. — Вильна, 1899. С. 484.
- ^ Ординация королевских пущ: в лесничествах бывшего Великого Княжества Литовского. — Вильна, 1871. С. 7.
- ^ Zinkevičius Z. Lietuvių antroponimika: Vilniaus lietuvių asmenvardžiai XVII a. pradžioje. — Vilnius, 1977. P. 137.
- ^ Акты издаваемые Виленской комиссией для разбора древних актов. Т. 38. — Вильна, 1914. С. 139, 156.
- ^ Miedniki, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ Сакалоўская А. Кальварыя. — Менск, 1997. С. 146.
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 1. ― Вильна, 1901. С. 56.
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 8. ― Вильна, 1912. С. 347.
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 9. ― Вильна, 1912. С. 100.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 354.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 822.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 825.
- ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Т, Згуртаваньне беларускай шляхты
- ^ Список населенных мест Смоленской губернии. — Смоленск, 1904. С. 379.