Гаўдрут
Гаўдрут (Каўтруд) — мужчынскае імя.
Гаўдрут лац. Gaŭdrut / Haŭdrut | |
Gauttrudis | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Gaudo + Trudo |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Каўтруд |
Зьвязаныя імёны | Trutgaud |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Гаўдрут» |
Паходжаньне
рэдагаваць- Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў
Гаўтруда або Гаўтрут (Gauttrudis, Gautrude) і Трутгаўд (Trutgaudus[1]) — імёны германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -гаўд- (-гаўт-, -каўд-) (імёны ліцьвінаў Гаўтоўт, Гаўдземунда, Саргоўд; германскія імёны Gautald, Gaudemund, Saregaud) паходзіць ад германскага *gautaz 'гот'[3] або гоцкага goþs 'добры, годны', godei 'дабро, годнасьць, цнота'[4], а аснова -друд- (-трут-, -трот-) (імёны ліцьвінаў Гендрута, Гертруда, Кондрут; германскія імёны Genedrudis, Gertrud, Cundrud) — ад гоцкага і германскага þruþs 'мажнасьць, веліч'[5].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Mynnegail Gawdrutten zoen (23 студзеня 1406 году)[6]; шесть чоловековъ… Ковътрудов (7 лістапада 1442 году)[7].
Носьбіты
рэдагаваць- Мінігайла Гаўдрутавіч — літоўскі баярын зь Відуклі, які ўпамінаецца ў 1406 годзе
У XVI ст. існавалі «грунты» Гаўдруты (Гадруты) у Жамойцкім старостве[8].
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Polyptique de l'Abbaye de Saint-Germain des Prés rédigé au temps de l'Abbé Irminon et publié par Auguste Longnon. T. 1. — Paris, 1895. P. 367.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 616.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 123, 126.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 19.
- ^ Codex epistolaris Vitoldi. — Cracoviae, 1882. S. 123.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 67.
- ^ Спрогис И. Я. Географический словарь древней Жомойтской земли XVI столетия. — Вильна, 1888. С. 64.