Друцейка
Друцейка, Дардзейка — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Друцейка лац. Druciejka | |
Drudeke | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Drudo + суфікс з элемэнтам -к- (-k-) |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Дардзейка |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Друцейка» |
Паходжаньне
рэдагавацьДрудзіка або Друдэка (Drudico, Drudeke[1][2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -друд- (-трут-, -трот-) (імёны ліцьвінаў Гаўдрут, Гендрута, Кондрут; германскія імёны Gautrude, Genedrudis, Cundrud) паходзіць ад гоцкага і германскага þruþs 'мажнасьць, веліч'[4].
Германскае імя Drudike гістарычна бытавала ў Рызе[5].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Пашъко Янъковичъ Дордеиковъ… людеи со въсеи волости Оболецъкое (12 лютага 1540 году)[6]; Druteyko (1800, 1803, 1805, 1807 і 1810 гады)[7]; Druteyka (1803 год)[7].
Носьбіты
рэдагавацьДруцейкі (Drutejko) — прыгонныя з ваколіцаў Сьвянцянаў, якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[8].
Друцейка — прозьвішча, гістарычна зафіксаванае на тэрыторыі цяперашняй Летувы[9].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Hartig J. Die münsterländischen Rufnamen im späten Mittelalter. — Köln — Graz, 1967. S. 164.
- ^ Sveriges medeltida personnamn. Hft. 4. — Uppsala, 1974. S. 604.
- ^ Heintze A. Die deutschen Familien-Namen, geschichtlich, geographisch, sprachlich. — Halle, 1903. S. 128.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 19.
- ^ Hildebrand H. Das Rigische Schuldbuch (1286—1352). — St. Petersburg, 1872. S. XL, 24.
- ^ Литовская метрика. Книга № 228. — Москва, 2008. С. 300.
- ^ а б Indeks nazwisk rodziców dzieci urodzonych w parafii (Nowe) Daugieliszki w latach 1800—1814
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 125.
- ^ Lietuvių pavardžių žodynas. T. 1. — Vilnius, 1985. P. 532.