Дротвіл
Дротвіл, Друтвіл, Дродвіл — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Дротвіл лац. Drotvił | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Drodo + Wilo |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Друтвіл, Дродвіл, Драўдвіл |
Зьвязаныя імёны | Wildrud |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Дротвіл» |
Паходжаньне
рэдагавацьВілідруд, Вілдруд, Вілтруда або Вілітрута (Willidrud, Wildrud, Wiltrudis, Wititruta) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -друд- (-трут-, -трот-) (імёны ліцьвінаў Гаўдрут, Гендрута, Кондрут; германскія імёны Gautrude, Genedrudis, Cundrud) паходзіць ад гоцкага і германскага þruþs 'мажнасьць, веліч'[2], а аснова -віл- (імёны ліцьвінаў Вільбут, Вільгейда, Мунтвіл; германскія імёны Willebut, Williheid, Muntwil) — ад гоцкага wilja 'воля'[3]. Апроч таго, адзначалася старажытнае германскае імя Truduildis (Trud-uildis)[4].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: а Миколая Друтвила с Вилейков (26 кастрычніка 1650 году)[5]; Jan Drodwił (1690 год)[6].
Носьбіты
рэдагавацьДротвілы (Drotwiłł) — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету (ваколіцы Жыжмараў)[7].
У XVI ст. існавала поле Драўдвілавічы (Дровдвиловичи) у Жамойцкім старостве[8].
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1597.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 19.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l'ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 76.
- ^ Тяжбы литовских крестьян и жителей местечек с управителями имений: сборник документов. Ч. 1. — Вильнюс, 1959. С. 269.
- ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 27.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 261.
- ^ Спрогис И. Я. Географический словарь древней Жомойтской земли XVI столетия. — Вильна, 1888. С. 102.