Тога

(Перанакіравана з «Тоґа»)

То́га, То́ґа; афіцыйна – Тагале́ская рэспу́бліка, Таґале́ская рэспу́бліка (па-француску: Togo) — дзяржава ў Заходняй Афрыцы, мае выхад да Атлянтычнага акіяна, мяжуе з Ганай, Бэнінам і Буркіна-Фасо.

Тога
République Togolaise
Сьцяг Тога Герб Тога
Сьцяг Герб
Нацыянальны дэвіз: «Travail, Liberté, Patrie» («Праца, свабода, радзіма»)
Дзяржаўны гімн: «Salut à toi, pays de nos aïeux»
Месцазнаходжаньне Тога
Афіцыйная мова француская
Сталіца Ломэ
Найбуйнейшы горад Ломэ
Форма кіраваньня рэспубліка
Фор Гнасінбэ
Жыльбэр Унбо
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
125-е месца ў сьвеце
56 785 км²
4,2
Насельніцтва
 • агульнае (2009)
 • шчыльнасьць
101-е месца ў сьвеце
6 619 000
116,6/км²
СУП
 • агульны (2008)
 • на душу насельніцтва
144 месца ў сьвеце
$5,376 млрд
$811
Валюта Франк КФА (XOF)
Часавы пас GMT (UTC+0)
Незалежнасьць
— ад Францыі

27 красавіка 1960
Аўтамабільны знак RT
Дамэн верхняга ўзроўню .tg
Тэлефонны код +228
Мапа Тога
Мапа Тога

Гісторыя

рэдагаваць

У 1884 годзе ў горадзе Тогавіль нямецкі вандроўнік Густаў Нахцігаль падпісаў пагадненьне зь мясцовым уладаром Млапам ІІІ і ўсталяваў тут нямецкі пратэктарат.

Да 1918 году Тога была нямецкай калёніяй, якую потым забрала Францыя. У 1960 годзе краіна атрымала незалежнасьць. 5 лютага 2005 году памёр кіруючы 38 гадоў прэзыдэнт Гнасінбэ Эядэма. Уладу атрымаў яго сын Фор Гнасімбэ.

Палітыка

рэдагаваць

Тога — гэта рэспубліка. Паводле канстытуцыі 1992 году кіраўніком дзяржавы зьяўляецца прэзыдэнт, які выбіраецца агульным галасаваньнем на пяцігадовы тэрмін. Заканадаўчая ўлада належыць аднапалатнаму парлямэнту (Народнаму Сходу), які складаецца з 81 дэпутата. Тэрмін іх паўнамоцтваў — пяць гадоў. Выканаўчая ўлада належыць ураду і прэм’ер-міністру, якія назначаюцца прэзыдэнтам.

Адміністрацыйны падзел

рэдагаваць

Тога дзеліцца на 5 абласьцей і сталіцу, яны, у сваю чаргу дзеляцца на 30 прэфэктур і адзін раён.

 
Рэгіёны Тога
Вобласьць Цэнтар Плошча, км² Насельніцтва, чал.
Кара Кара 11 630 847 846
Марыцімэ Ломэ 6 396 1 975 652
Плато Атакпаме 16 975 1 464 152
Саваны Дапаён 8 602 676 215
Цэнтральная Сакодэ 13 182 563 467

Геаграфія

рэдагаваць

Тога разьмяшчаецца ў Заходняй Афрыцы, на ўзьбярэжжы Гвінэйскай затокі. На ўсходзе мяжуе з Бэнінам, на захадзе з Ганай, на поўначы з Буркіна-Фасо. Большая частка паверхні краіны занятая гарамі і ўзвышшамі. Узьбярэжжа прадстаўлена нізінай, якая на поўнач паступова ўздымаецца. У паўднёва-заходняй частцы краіны знаходзяцца горы Тога. На ўзьбярэжжы Тога знаходзяцца шматлікія лагуны. Сярэдняя тэмпэратура складае ад 23 °C да 32 °C. Клімат трапічны. Расьліннасьць саванная.

Эканоміка

рэдагаваць

Эканоміка краіны слаба разьвітая. Асновай эканомікі застаецца сельская гаспадарка, якая забясьпечвае 34% нацыянальнага прыбытку і дае працу 69% працаздольнага насельніцтва.

Урадлівая зямля займае 11,3% паверхні краіны, большасьць зь якіх распрацаваная. Асноўныя сельскагаспадарчыя культуры гэта: маніёка(en), язьмін, рыс, кукуруза, сорга, проса. На экспарт вырошчваецца кава, бавоўна і зямляны арэх(en).

На тэрыторыі Тога знаходзяцца вельмі вялікія радовішчы фасфатаў. Іх здабыча складае 2,1 млн тонаў у год. Ёсьць таксама і вапняк, мармур, соль. Электрычнасьць выпрацоўваецца з водных рэсурсаў. Прамысловасьць забясьпечвае толькі 20,4% нацыянальнага прыбытку. Складаецца толькі зь некалькіх прадпрыемстваў лёгкай і будаўнічай прамысловасьці.

Транспартная сетка разьвітая вельмі слаба. Агульная даўжыня чыгункі складае 568 км. Даўжыня аўтамабільных дарогаў складае 7,9 тыс. км, зь якіх 2,5 тыс зь цьвёрдым пакрыцьцём (у асноўным вакол Ломэ).

Дэмаграфія

рэдагаваць

Большасьць насельніцтва Тога гэта анімісты (51%), другой па веравызнаньні групай зьяўляюцца хрысьціяне (29%), астатнія 20% — мусульмане.

Культура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Тогасховішча мультымэдыйных матэрыялаў