Адам Фрэйтаг
Адам Фрэйтаг (1608—1650) — матэматык, вайсковы інжынэр.
Адам Фрэйтаг | |
Дата нараджэньня | 1608[1][2] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 1650[1][2] |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | вайсковы інжынэр, прафэсар, матэматык, інжынэр, генэральны падрадчык, лекар, настаўнік |
Навуковая сфэра | матэматыка[2], мэдыцына[2], вайсковае збудаваньне[d][2], фартэцыя[2], фартыфікацыя[d] і фартыфікацыя[2] |
Месца працы | |
Біяграфія
рэдагавацьУ 1608 годзе нарадзіўся ў Торуні. Ужо ў дзесяць гадоў праявіў талент да матэматыкі і лацінскай мовы (пісаў вершы). Па стыпэндыі месцкай рады Торуні паехаў навучацца ва ўнівэрсітэт Ляйпцыгу, а затым Франкфурту-на-Одэры. У далейшым патрапіў на вайсковую службу да Фрэдэрыка Генрыха Аранскага, дзе пазнаёміўся з галяндзкім вайсковым і фартыфікацыйным мастацтвам.
Справай жыцьця Фрэйтага стала кніга Architectura militaris nova et aucta oder newe vermehrte Fortification von Regular — Vestungen, von Irregular — Vestungen und Aussenwercken, von Praxi offensiva und devensiva, auff die neweste niederländische Praxin gerichte und beschreben durch Adamum Freitag der Mathematum Liebhaber. Zu Leyden bey Bonaventura und Abraham Elzeviers, a(nn)o 1631., дзе ён сыстэматызаваў і выклаў свой досьвед у г. зв. старагаляндзкай школе фартыфікацыі. Кніга ў хуткім часе стала бэстсэлерам і спрычынілася да распаўсюджаньня старагаляндзкай сыстэмы фартыфікацыі ва Ўсходняй Эўропе, асабліва ў Рэчы Паспалітай.
Кніга прынесла Фрэйтагу славу, аднак не палепшыла ягоны матэрыяльны стан. У 1633 годзе ён паступае на службу да князя Януша Радзівіла, у якасьці вайсковага інжынэра, фартыфікатара і лекара. Па яе заканчэньні вярнуўся ў Торунь, дзе ўдзельнічаў у адбудове гарадзкіх умацаваньняў. У 40-х гадох ізноў вяртаецца на службу да Януша Радзівіла, стаў яго асабістым мэдыкам, выкладаў матэматыку ў Кейданах, кіраваў будаўніцтвам фартыфікацыйных умацаваньняў Біржаў і Кейданаў. Аказаў вялікі ўплыў на разьвіцьцё фартыфікацыі ВКЛ.
Памёр у 1650 годзе ў Кейданах, дзе і быў пахаваны.
Творы
рэдагаваць- Architectura militaris nova et aucta, oder Newe vermehrte Fortification … beschrieben durch Adamum Freitag. Leyden: Elzeviers, 1631.
- Prognosticon astrologicum abo rozsadekgwiazd niebieskich na rok panski (1635)