Паморскае ваяводзтва

ваяводзтва Польшчы

Паморскае ваяводзтва (па-польску: Województwo pomorskie) — адно з 16 ваяводзтваў Польшчы. Утворанае 1 студзеня 1999 году на падставе ўставы ад 24 ліпеня 1998 году аб увядзеньні тэрытарыяльнага падзелу дзяржавы, з наступных ваяводзтваў папярэдняга адміністрацыйнага падзелу — Гданьскага і фрагмэнтаў Быдгаскага, Слупскага і Эльблёнскага.

Паморскае ваяводзтва
Сьцяг Паморскага ваяводзтва Герб Паморскага ваяводзтва
Сьцяг Паморскага ваяводзтва Герб Паморскага ваяводзтва
Паморскае ваяводзтва на мапе
Сядзіба ваяводы
Сядзіба сэйміка
Гданьск
Адміністрацыя ваяводзтва Gdańsk,
ul. Okopowa 21/27
Ваявода Дарыюш Дрэліх
Адміністрацыя маршалка Gdańsk,
ul. Okopowa 21/27
Маршалак Мечыслаў Струк
Плошча 18 310,34 км²
Насельніцтва 2 298 811 чалавек (на 30 чэрвеня 2014)
Шчыльнасьць насельніцтва 126 чалавек/км²
Урбанізацыя 65%
Нумарныя знакі G

ГеаграфіяРэдагаваць

Ваяводзтва знаходзіцца ў паўночнай Польшчы, мяжуе з Расеяю (Калінінградзкаю вобласьцю) і ваяводзтвамі:

ГарадыРэдагаваць

У Паморскім ваяводзтве налічваецца 42 населеныя пункты з гарадзкімі правамі, у тым ліку 4 гарады існуе на правах павету (Гданьск, Гдыня, Слупск, Сопат).

ПаветыРэдагаваць

Паморскае ваяводзтва складаецца з 20 паветаў — 16 земскіх і 4 гарадзкіх.

Гміны і населеныя пунктыРэдагаваць

У склад ваяводзтва ўваходзяць 123 гміны (25 гарадзкіх, 17 сельска-гарадзкіх і 81 сельская).

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць