Томская вобласьць

То́мская во́бласьць (па-расейску: Томская область) — вобласьць у цэнтральнай частцы Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Томск. Вобласьць уваходзіць у Сыбірскую фэдэральную акругу, мяжуе зь Цюменскай, Кемераўскай, Новасыбірскай, Омскай абласьцямі й з Краснаярскім краем. Вобласьць утворана 13 жніўня 1944 году.

Томская вобласьць
Томская область
Coat of arms of Tomsk Oblast, Russia.svg
Flag of Tomsk Oblast.svg

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Статус вобласьць
Уваходзіць у Сыбірская фэдэральная акруга
Заходне-Сыбірскі эканамічны раён
Адміністрацыйны цэнтар Томск
Дата ўтварэньня 13 жніўня 1944
Губэрнатар Віктар Крэс
Насельніцтва (2010)
1 045 541[1] (51-е месца)
Шчыльнасьць 3,33 чал./км²
Плошча 314 391 км² (16-е месца)
Месцазнаходжаньне Томскай вобласьці
Томская вобласьць на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас GMT +7
Код ISO 3166-2 RU-TOM
Код аўтам. нумароў 70
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

ГеаграфіяРэдагаваць

Працягласьць вобласьці з поўначы на ​​поўдзень складае каля 600 км, з захаду на ўсход — 780 км. Па плошчы Томская вобласьць прыкладна на 1,5% больш тэрыторыі Польшчы, але амаль у 40 разоў менш за Польшчу паводле насельніцтва. Большая частка тэрыторыі вобласьці цяжкадаступная, бо ўяўляе сабой тайгу й балоты.

Карысныя выкапніРэдагаваць

Томская вобласьць багатая на прыродныя рэсурсы, як то нафта, прыродны газ, чорныя й каляровыя мэталы, буры вугаль, торф і падземныя воды. У вобласьці знаходзіцца Бакчарскае жалезаруднае радовішча, якое зьяўляецца адным з найбуйнейшых у сьвеце, агульны аб'ём запасаў якой складае 9 млрд тон. На тэрыторыі Томскай вобласьці разьмешчана мноства радовішчаў сыравіны для будаўнічых матэрыялаў: гліны, пяску, вапнякоў, гліністых сланцаў і жвіру.

ГідраграфіяРэдагаваць

Галоўнай воднай артэрыяй вобласьці зьяўляецца рака Об, працягласьць якой у межах вобласьці складае 1065 км.

ГісторыяРэдагаваць

Задоўга да зьяўленьня ў Сыбіры славянаў, тэрыторыю сучаснай Томскай вобласьці засялялі людзі, якія адносяцца да Кулайскай тайговай цывілізацыі, вядомай сваімі бронзавымі артэфактамі. Разьвіцьцё тэрыторыі вобласьці пачалося ў канцы XVI — пачатку XVII стагодзьдзяў. Найстарэйшым населеным пунктам вобласьці зьяўляецца сяло (раней горад) Нарым, заснаванае ў 1596 годзе. Адміністрацыйны цэнтар вобласьці Томск быў заснаваны ў 1604 годзе.

НасельніцтваРэдагаваць

Паводле зьвестак перапісу насельніцтва 2010 году колькасьць насельніцтва складае 1 045 500 чалавек. Найбуйнейшую нацыянальную групу складаюць расейцы (90,8%), потым татары (1,9%), украінцы (1,6%), немцы (1,3%).

ЭканомікаРэдагаваць

Паводле ацэнкі Мінэканамразьвіцьця Расеі Томская вобласьць у 2004 годзе належала да рэгіёнаў з узроўнем разьвіцьця вышэй за сярэдні паказчык — 18-е месца па краіне. Пры гэтым вобласьць займала 14-е месца паводле памеру сярэднямесячнай заработнай платы (9640 расейскіх руб.). Асноўныя прыярытэты эканамічнага разьвіцьця — паліўна-энэргетычны, навукова-адукацыйны комплексы й малы бізнэс[2].

ПрамысловасьцьРэдагаваць

З галінаў прамысловасьці найбольш разьвітыя ў рэгіёне паліўная (52,8%), у тым ліку нафтаздабыча (48,5%) і машынабудаваньне (12,6%), хімічная й нафтахімічная прамысловасьці.

КрыніцыРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Томская вобласьцьсховішча мультымэдыйных матэрыялаў