Новасібірская вобласьць
Новасібі́рская во́бласьць, Новасыбі́рская во́бласьць (па-расейску: Новосибирская область) — вобласьць у азіяцкай частцы Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Новасібірск. Вобласьць уваходзіць у Сібірскую фэдэральную акругу, мяжуе з Томскай, Омскай, Кемераўскай абласьцямі, Алтайскім краем і Казахстанам. Створана як вобласьць РСФСР 28 верасьня 1937 году, калі была падзелены Заходне-Сібірскі край на саму Новасібірскую вобласьць і Алтайскі край. Пазьней, у 1943 годзе, з складу вобласьці была вылучана Кемераўская, а ў 1944 годзе — Томская вобласьці.
Новасібірская вобласьць | |
Новосибирская область | |
Сьцяг | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Расея |
Статус | вобласьць |
Уваходзіць у | Сібірская фэдэральная акруга Заходне-Сібірскі эканамічны раён |
Адміністрацыйны цэнтар | Новасібірск |
Дата ўтварэньня | 14 жніўня 1944 |
Губэрнатар | Андрэй Траўнікаў |
Насельніцтва (2010) | 2 666 407[1] (17-е месца) |
Шчыльнасьць | 15 чал./км² |
Плошча | 177 756 км² (19-е месца) |
Месцазнаходжаньне Новасібірскай вобласьці | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | GMT +7 |
Код ISO 3166-2 | RU-NVS |
Тэлефонны код | 383 |
Код аўтам. нумароў | 54, 154 |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Геаграфія
рэдагавацьНовасыбірская вобласьць разьмешчана на паўднёвым усходзе Заходне-Сыбірскай раўніны. Плошча тэрыторыі вобласьці складае 178,2 тысяч км². Працягласьць вобласьці з захаду на ўсход складае 642 км, з поўначы на поўдзень — 444 км.
Карысныя выкапні
рэдагавацьНа тэрыторыі вобласьці разьведаны запасы такіх карысных выкапняў, як то каменны вугаль, тугаплаўкія гліны, торф. На паўночным захадзе вобласьці знойдзены радовішчы нафты й прыроднага газу. На тэрыторыі Паўночнага раёна вобласьці знойдзены семь нафтавых радовішчаў і адно газакандэнсатнае. Нафта блізкая па якасьці да маркі Brent. Сярэднія глыбіні заляганьня прадуктыўных плястоў складаюць каля 2500 м.
Гідраграфія
рэдагавацьАсноўныя рэкі вобласьці ёсьць Об і Ом. Плацінай Новасыбірскай ГЭС створана Новасыбірскае вадасховішча. Таксама ў вобласьці разьмешчана каля 3 тысячаў прэснаводных, салёных і горка-салёных азёраў. Поўнач і паўночны захад вобласьці займае паўднёвая частка найбуйнейшага ў сьвеце Васюганскага балота.
Гісторыя
рэдагавацьНягледзячы на адносна спрыяльныя, па сыбірскіх мерках, кліматычныя ўмовы, тэрыторыя Новасыбірскай вобласьці стала засяляцца расейскімі каляністамі досыць позна. Карэннымі жыхарамі вобласьці зьяўляюцца барабінскія татары, частка сыбірскіх татараў — карэннага цюркамоўнга насельніцтва. Зараз іх налічваецца каля 10 тысяч чалавек, і яны ў цяперашні час пражываюць у заходніх раёнах Новасыбірскай вобласьці. Яны пакутавалі ад сталых набегаў калмыкаў. Расейскія паселішчы таксама апыняліся пад гэтай пагрозай, таму людзі аддавалі перавагу сяліцца на паўночных тэрыторыях, як то ў раёне Томску. Толькі ў канцы XVII стагодзьдзя Новасыбірская вобласьць пачала прыцягваць мігрантаў. Каля 1644 году на рацэ Берда ўтворылася сяло Масьляніна. У 1695 годзе баярскім сынам Аляксеем Круглікавым быў заснаваны фальварак — пасьля ён стаў вёскай Круглікавай, якая існуе да гэтага часу ў Балонінскім раёне. Неўзабаве пасьля гэтага паўстала яшчэ некалькі вёсак, як то Пашкова, Красуліна, Гутава, Крывашчокаўская й Марозава.
У пачатку XVIII стагодзьдзя быў пабудаваны Бердзкі астрог, які забясьпечваў ахову ў навакольнай мясцовасьці. Да 1717 году ён знаходзіўся ў падпарадкаваньні Томскага ваяводства, затым быў перададзены ў распараджэньне Кузнецкай адміністрацыі. Бердзкі астрог запаўняўся ў асноўным перасяленцамі з Чавускага ведамства й вёсак Татарскага павета. З памяншэньнем рызыкі ваенных набегаў качэўнікаў лік перасяленцаў узрастаў, прычым многія мігранты ня мелі афіцыйнага дазволу на зьмену месца жыхарства й у той ці іншай ступені перасьледаваліся ўладамі. У 1722 годзе была ўзьведзена Сыбірская лінія крэпасьцяў уздоўж ракі Іртыш. У ейны склад уваходзілі Усьць-Тартаскае, Каінскае й Убінскае ўмацаваньні. У першай палове XVIII стагодзьдзя пачалося засяленьне паўднёва-ўсходняй частцы Барабы й паўночнай часткі Кулунды. Зрэшты, новыя хутары й вёскі былі вельмі маленькімі й, як правіла, складаліся ўсяго зь некалькіх двароў. Асноўнымі заняткамі насельніцтва на тэрыторыі цяперашняй Новасыбірскай вобласьці былі сельская гаспадарка, рыбная лоўля, паляваньне й возьніцтва.
Насельніцтва
рэдагавацьЗгодна з Усерасейскім перапісам насельніцтва 2010 году ў вобласьці пражываюць 2 666 407 чалавек. Большасьць насельніцтва складаюць расейцы (93,0%), сярод нацыянальных меншасьцяў буйную долю складаюць немцы (1,8%), украінцы (1,3%) й татары (1,0%).
Эканоміка
рэдагавацьЭканоміка Новасыбірскай вобласьці зьяўляецца нетыповай для Расеі. Зь сярэдзіны 2000-х гадох сэктар паслуг займае долю ВРП ~ 61%, пры адносна невялікай долі прамысловасьці ў 20—24%, а сельская гаспадарка складае 6—9%.
Прамысловасьць
рэдагавацьУ часы СССР у прамысловасьці дамінавалі машынабудаваньне й харчовая галіны. У 1990-я гады з-за падзеньня попыту гэтыя галіны перажывалі далёка ня лепшыя часы. Індэкс прамысловай вытворчасьці ў рэгіёне быў адмоўным. У натуральным выражэньні ў 1998 годзе вобласьць вырабіла трэць ад аб’ёму прадукцыі 1990 году.
Сельская гаспадарка
рэдагавацьСельская гаспадарка вобласьці спэцыялізуецца на вырошчваньні збожжа, бульбы й гародніны. Разьвіта мяса-малочная жывёлагадоўля, птушкагадоўля й пчалярства. Важную ролю адыгрывае вытворчасьць лёну.