Омская вобласьць
О́мская во́бласьць (па-расейску: Омская область) — вобласьць у паўднёвай-заходняй частцы Сыбіры ў Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Омск. Вобласьць уваходзіць у Сыбірскую фэдэральную акругу, мяжуе зь Цюменскай, Новасыбірскай, Томскай абласьцямі й Казахстанам. Створана як вобласьць РСФСР 7 сьнежня 1934 году.
Омская вобласьць | |
Омская область | |
Сьцяг | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Расея |
Статус | вобласьць |
Уваходзіць у | Сыбірская фэдэральная акруга Заходне-Сыбірскі эканамічны раён |
Адміністрацыйны цэнтар | Омск |
Дата ўтварэньня | 7 сьнежня 1934 |
Губэрнатар | Леанід Паляжаеў |
Насельніцтва (2010) | 1 977 450[1] (25-е месца) |
Шчыльнасьць | 14 чал./км² |
Плошча | 141 140 км² (28-е месца) |
Месцазнаходжаньне Омскай вобласьці | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | GMT +7 |
Код ISO 3166-2 | RU-OMS |
Код аўтам. нумароў | 55 |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
У 1970-х гадох Омская вобласьць была адным з найбольш эканамічна разьвітых рэгіёнаў Сыбіры[2]. У 1995 годзе паводле валавага рэгіянальнага прадукта на душу насельніцтва Омская вобласьць займала шостае месца сярод рэгіёнаў Сыбірскай фэдэральнай акругі, у 2009 годзе — пятае месца[3]. Паводле даходаў на душу насельніцтва вобласьць займала трэцяе месца сярод рэгіёнаў Сыбіры на 2009 год[4].
На думку журналіста «Новой газеты» Барадзянскага, у сапраўдны момант на 2011 год вобласьць моцна здала пазыцыі паводле колькасьці насельніцтва, узроўню даходаў і велічыні бюджэту й знаходзіцца на апошніх месцах сярод сыбірскіх рэгіёнаў. Барадзянскі зрабіў меркаваньне, што за 20 гадоў кіраваньня губэрнатара Леаніда Паляжаева разьвіты рэгіён стаў «адным з самых цяжкіх для выжываньня»[5].
Геаграфія
рэдагавацьТэрыторыя вобласьці распасьціраецца на 600 км з поўдня на поўнач і на 300 км з захаду на ўсход. Галоўная водная артэрыя вобласьці — Іртыш і ейныя прытокі Ішым, Омь, Оша, Тара. Вобласьць разьмешчана на Заходне-Сыбірскай раўніне, якая стварыла плоскі рэльеф. На поўдні разьмешчаны стэпы, паступова пераходзячыя ў лесастэпы, лес і балоцістую тайгу на поўначы, глеба ў рэгіёне ёсьць пясковая, глеістая. Уздоўж Іртышу назіраецца «аазісны» мікраклімат, з больш лясістым і аўражным ляндшафтам, тутака знаходзяцца самыя ўрадлівыя землі рэгіёну. Таксама ў Омскай вобласьці месьцяцца шмат азёраў.
Клімат
рэдагавацьКлімат рэзка кантынентальны, то бок зіма халодная, сонечная й сьнежная, лета сьпякотнае й сухое. Сярэдняя тэмпэратура студзеня складае -19 °C, ліпеня — 19 °C, з тыповымі адхіленьнямі да -35 °C і 35 °C, адпаведна. Колькасьць ападкаў у год складае 300-400 мм.
Гісторыя
рэдагавацьУ Сярэднявеччы тэрыторыя сучаснай Омскай вобласьці ўваходзіла ў склад Заходне-Цюрскага каганата й Сыбірскага ханства, у выніку чаго склаўся этнас сыбірскіх татараў, таксама тут пражывалі манголы, ханты, мансі й іншыя народы. У 1584 годзе Ярмак дасягнуў межаў тэрыторыі сучаснай Омскай вобласьці. Пры царах Фёдары Іванавічы й Барысе Гадунове ў Сыбіры было пачата будаўніцтва гарадоў дзеля абароны ад набегаў качэўнікаў і кіраваньня мясцовым насельніцтвам. З пачатку XVII стагодзьдзя пачалося інтэнсіўнае засяленьне тэрыторыі. У 1716 годзе падпалкоўнікам Іванам Бухальцам была заснавана Омская крэпасьць, якая паклала пачатак разьвіцьцю Омска. У другой палове XVIII стагодзьдзя Омская крэпасьць стала найбуйнейшым збудаваньнем на ўсходзе краіны. Упершыню вобласьць была ўтворана ў 1822 годзе падчас рэформаў графа Міхаіла Сьперанскага.
Насельніцтва
рэдагавацьПаводле дадзеных на 2010 год, насельніцтва вобласьці складае 1 977 450 чалавек, якое пражывае ў 6 гарадах, 21 працоўным пасёлку й 1 517 сельскіх населеных пунктах[6]
Асноўнай нацыянальнай групай у вобласьці зьяўляюцца расейцы (83,5%). Сярод астатніх нацыянальных групаў варта адзначыць казахаў (3,9%), украінцаў (3,8%), немцаў (3,7%), татараў (2,3%). Беларусы складаюць шосутю паводле колькасьці нацыянальную групу ў колькасьці 9 075 чалавек паводле дадзеных на 2002 год.
Эканоміка
рэдагавацьЭканоміка Омскай вобласьці ёсьць дваццаць трэцыя сярод суб’ектаў Расейскай Фэдэрацыі паводле аб’ёму валавага рэгіянальнага прадукту на 2008 год. Асноўная вытворчасьць, будаўніцтва й гандаль у вобласьці ажыцьцяўляецца ў Омску.
У 2009 годзе аб’ём вытворчасьці ў апрацоўчых галінах Омскай вобласьці складаў 343 млрд рублёў, у здабычы карысных выкапняў — 964 млн рублёў, у вытворчасьці й разьмеркаваньні электраэнэргіі, газу й вады — 30 млрд рублёў. Паводле аб’ёму вытворчасьці ў апрацоўчых галінах вобласьць займае другое месца сярод рэгіёнаў Сыбіры й трынаццатае месца сярод суб’ектаў Расеі[7].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Предварительные итоги Всероссийской переписи населения 2010 года.
- ^ БСЕ — Омская область
- ^ Валовой региональный продукт на душу населения
- ^ Среднедушевые денежные доходы населения
- ^ Георгий Бородянский. Можно заявить с уверенностью: семья губернатора Полежаева не ворует воздух. «Новая газета», № 37, 8.04.2011
- ^ Население области
- ^ Объем отгруженных товаров собственного производства, выполненных работ и услуг собственными силами по видам экономической деятельности
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьОмская вобласьць — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў