Сітнікі (Менская вобласьць)

вёска ў Пухавіцкім раёне Беларусі

Сі́тнікі[1] — вёска ў Беларусі, на правым беразе ракі Сьвіслачы. Уваходзяць у склад Турынскага сельсавету Пухавіцкага раёну Менскай вобласьці.

Сітнікі
лац. Sitniki
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Пухавіцкі
Сельсавет: Турынскі
Насельніцтва: 536 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1713
Паштовы індэкс: 222837
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°36′58″ пн. ш. 28°9′8″ у. д. / 53.61611° пн. ш. 28.15222° у. д. / 53.61611; 28.15222Каардынаты: 53°36′58″ пн. ш. 28°9′8″ у. д. / 53.61611° пн. ш. 28.15222° у. д. / 53.61611; 28.15222
Сітнікі на мапе Беларусі ±
Сітнікі
Сітнікі
Сітнікі
Сітнікі
Сітнікі
Сітнікі

Гісторыя

рэдагаваць

На пачатку ХХ ст. вёска ў Кліноцкай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні. Паводле перапісу 1897 году працавалі хлебазапасны магазын, 2 крамы і карчма.

У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году Сітнікі займалі войскі Нямецкай імпэрыі.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Сітнікі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад БССР. У жніўні 1919 — ліпені 1920 году вёска знаходзілася пад польскай уладай. З 1939 да 1954 году Сітнікі — цэнтар Пудзіцкаслабадзкога сельсавету.

З чэрвеня 1941 году да пачатку ліпеня 1944 году вёска была пад нямецкай акупацыяй.

Да 2013 году вёска ўваходзіла ў склад Ананіцкага сельсавету[2], дзе ў 1973—2013 гадах зьяўляліся яго цэнтрам.

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 1897 год — 217 жыхароў, 32 двары
  • 2001 год — 402 жыхары, 127 двароў
  • 2002 год — 417 жыхара, 134 двары
  • 2009 год — 536 чалавек[3]
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
  2. ^ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (рас.)
  3. ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі