Ананіцкі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі

Ана́ніцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пухавіцкага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Сітнікі.

Гісторыя рэдагаваць

У лістападзе 1917 году створаны Пудзіцкаслабадзкі сельсавет у складзе Кліноцкай воласьці Ігуменскага (зь верасьня 1923 году — Чэрвеньскага) павету Менскай губэрні (да 18 сакавіка 1921 году) РСФСР (з 1 студзеня 1919 году — Беларускай ССР), з 20 жніўня 1924 году — Пухавіцкага (з 12 лютага 1935 году — навастворанага Рудзенскага, з 12 сакавіка 1935 году — Пухавіцкага) раёну Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930 году), з 20 лютага 1938 году — Менскай вобласьці з цэнтрам у вёсцы Пудзіцкая Слабада (да 1927 году, 1927—1939 — вёска Капскія, 1939—1954 — вёска Сітнікі). 16 ліпеня 1954 году сельсавет перайменаваны ў Ананіцкі, цэнтар перанесены ў вёску Ананічы (зь лістападу 1973 году — вёска Сітнікі).[1]

28 траўня 2013 году сельсавет ліквідаваны, усе населеныя пункты — Ананічы, Баські, Дубраўка, Капскія, Крамяні, Падбярэжжа, Сітнікі, Слабада, Стары Двор, Хочын — перададзеныя ў склад Турынскага сельсавету[2].

Населеныя пункты рэдагаваць

  • 1 студзеня 1974 году — 10[3]
  • 1 студзеня 1986 году — 10[4]

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Ананіцкі сельсавет (рас.) // Фондавы каталёг дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь
  2. ^ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 (рас.)
  3. ^ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1974 года. — 5-е издание. — Мн.: Беларусь, 1974. — 246 с.: ил. С. 155
  4. ^ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1986 года. — 7-е издание. — Мн.: Беларусь, 1986. — 231 с. С. 149

Літаратура рэдагаваць

  • Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць. Кн. 4 / рэдкал.: Т.У. Бялова (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2013. — 528 с.: іл. ISBN 978-985-11-0735-9. С. 112
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник. В 2-х т. Т. 1 (1917—1941 гг.) / Гл. арх. упр. при Совете Министров БССР, Ин-т философии и права АН БССР. — Мн.: Беларусь, 1985. — 390 с. С. 327
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник. В 2-х т. Т. 2 (1944—1980 гг.) / Гл. арх. упр. при Совете Министров БССР, Ин-т философии и права АН БССР. — Мн.: Беларусь, 1987. — 283 с. С. 110
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник / сост. О. А. Кудряшова [и др.]; под общ. ред. В. Л. Носевича. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 173 с. ISBN 978-985-6733-65-2. С. 86