Сіваграк
Сівагра́к, сівы́ сівагра́к (лац. Coracias garrulus) — буйны птах атраду ракшападобных памерам з голуба.
Сіваграк | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы |
Тып | Хордавыя |
Кляса | Птушкі |
Атрад | Ракшападобныя |
Сямейства | Сівагракавыя |
Від | Сіваграк |
Бінамінальная намэнклятура | |
Coracias garrulus | |
Арэал | |
Арэал | |
Апісаньне
рэдагавацьПамерам з голуба. Даўжыня цела 32—35 см, маса 140—160 г. Склад цела шчыльны, дзюба моцная. Агульная афарбоўка зеленавата-блакітная зь яркім адлівам. На крылах і хвасьце ёсьць цёмна-сінія ўчасткі. Сьпіна глініста-карычневая. Полавы дымарфізм слаба выяўлены. Афарбоўка маладых птушак бледнаватая.
Пашырэньне
рэдагавацьЭўразія й Паўночна-Заходняя Афрыка. Тэрыторыя Беларусі знаходзіцца ў межах пашырэньня віду. Параўнальна нядаўна ў невялікай колькасьці гнездавалася на поўначы краіны. Найбольш пашырана на Палесьсі.
Месцы пражываньня
рэдагавацьАддае перавагу старым рэдкім лясам паблізу рачных абалонаў, каля вазёраў, высечак, лугоў, палёў, выганаў. Часта селіцца паблізу высакавольтавых лініяў, у старых занядбаных парках, прысадах, гаях. Неабходныя ўмовы — наяўнасьць дуплаватых дрэваў.
Асаблівасьці
рэдагавацьПрылятае паміж 15 красавіка і 15 траўня. Дакладныя тэрміны прылёту і гнездаваньня залежаць ад ходу вясны і геаграфічнага месцазнаходжаньня мясцовасьці. Займае дуплы асін, дубоў, вольхаў, сосен, вербаў, радзей старых ігруш, яблынь, таполяў, ліп. Дуплы выкарыстоўвае некалькі гадоў запар. Нярэдка засяляе й штучныя гняздоўі (галачнікі).
Літаратура
рэдагаваць- Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай зьнікненьня віды жывёлаў і расьлінаў. Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 1993. ISBN 5-85700-095-5
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьГэты від занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь і ахоўваецца законам. |
Сіваграк — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў