Ракшападобныя
Ракшападо́бныя (Coraciiformes) — атрад птушак. Аб’ядноўвае 10 сямействаў, 49 родаў, 194 віды.
Ракшападобныя | |
Сіваграк (Coracias garrulus L.) | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы |
Тып | Хордавыя |
Кляса | Птушкі (Aves) |
Атрад | Ракшападобныя (Coraciiformes) |
Бінамінальная намэнклятура | |
Coraciiformes | |
Даўжыня да 165 см, маса да 4 кг. Апярэньне шчыльнае, яркаафарбаванае, зь мэталічным адлівам. Дзюбы разнастайныя, пераважна доўгія.
Пашыраныя пераважна ў тропіках і субтропіках, ва ўмераных шыротах пералётныя. Жывуць у рэдкіх лясах, некаторыя — у саванах, стэпах, пустэльнях.
Актыўныя ўдзень. Гняздуюць у дуплах, расколінах скал, норах; некаторыя віды ўтвараюць калёніі. На Беларусі трапляюцца зімародак звычайны, сіваграк, удод, шчурка залацістая.
Кормяцца казуркамі, зімародак — рыбай. Манагамы. Птушанятныя птушкі. Адкладваюць да 10 (звычайна 2 — 6) яек.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьРакшападобныя — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў