Суахілі
Суахі́лі або Кісуахілі (на суахілі: Kiswahili) — мова групы банту, якая ўжываецца ва ўсходняй Афрыцы. Суахілі выкарыстоўвае лацінскае пісьмо, прынесенае місіянэрамі ў XIX стагодзьдзі. Адна з найбольш значных і распаўсюджаных моваў у Афрыцы. Суахілі выконвала аддаўна ролю «лінгва франка» для народаў Усходняй Афрыкі. Каморская мова, на якой размаўляюць на Каморскіх астравах, часам лічыцца дыялектам суахілі, аднак спэцыялісты клясыфікаюць яе асобнай мовай. У Кеніі і некаторых рэгіёнах Уганды маецца асобная гаворка, якая ўзьнікла на падставе сумесі суахілі і ангельскае мовы.
Суахілі | |
Swahili, Kiswahili | |
Ужываецца ў | Танзаніі, Кеніі, Уганьдзе, Руаньдзе, Бурундзі, Конга, Самалі, Мазамбіку, на Каморскіх астравох |
---|---|
Рэгіён | суахілі[d] |
Колькасьць карыстальнікаў | 5—10 млн — родная мова, каля 80 млн — другая мова |
Клясыфікацыя | нігера-кангалескія мовы мовы банту |
Афіцыйны статус | |
Афіцыйная мова ў | Кеніі, Уганьдзе, Танзаніі |
Рэгулюецца | Baraza la Kiswahili la Taifa (Танзанія) |
Пісьмо | лацінскае пісьмо і Swahili Ajami[d] |
Коды мовы | |
ISO 639-1 | sw |
ISO 639-2(Б) | swa |
ISO 639-2(Т) | swa |
ISO 639-3 | swa |
Ацэначная колькасьць носьбітаў суахілі шырока вар’іруецца ад 50 млн да больш за 100 млн чалавек. Суахілі зьяўляецца нацыянальнай мовай у наступных краінах, як то Танзанія, Кенія, Уганда, Дэмакратычная Рэспубліка Конга і Паўднёвы Судан. Суахілі таксама зьяўляецца адной з працоўных моваў афрыканскага зьвязу і афіцыйна прызнана ў якасьці агульнапрынятай мовы Ўсходне-Афрыканскай супольнасьці.
Суахілі зазнала значны ўплыў арабскае мовы, што зьвязана з важнай роляй арабскіх гандляроў у рэгіёне. Напрыклад, слова kitabu («кніга») паходзіць ад арабскага слова كتاب («kitābu»). Тым ня менш, формай множнага ліку слова «кнігі» на суахілі зьяўляецца vitabu, такім чынам маючы граматыку банту, у якой прэфікс ki- адзіночнага ліку перацякае ў прэфікс vi- для множнага ліку.
У 2018 годзе Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка зацьвердзіла выкладаньне суахілі ў школах як дадатковы прадмет[1]. Выкладаньне пачалося ў 2020 годзе. Улады гэтае краіны спадзяюцца, што мова стане «лінгва франка» для народаў усходняе Афрыкі[2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ «Kiswahili gets minister's stamp to be taught in SA schools». Sowetan Live.
- ^ «Kiswahili goes to school in South Africa». The East African.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьГэта — накід артыкула пра адну з моваў сьвету. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |