Сьпіс пераможцаў Гран-пры „Формулы-1“
Формула-1 (Ф-1) — найвышэйшы кляс аўтагонак на аўтамабілях з адкрытымі коламі, якія ладзяцца пад эгідай Міжнароднай аўтамабільнай фэдэрацыі (ФІА). Слова „формула“ ў назьве паходзіць ад сфармуляванага збору правілаў (формулаў), якіх павінны трымацца ўсе ўдзельнікі. Кожны чэмпіянат Формулы-1 складаецца з шэрагу гонак (Гран-пры), якія ладзяцца на адмыслова збудаваных трасах (хоць існуюць і гонкі па мескіх вуліцах). За перамогу ўдзельнікі атрымліваюць прыз, а па суме ўсіх гонак вызначаюцца два чэмпіёны: у асабістым і ў камандным заліках. Чэмпіянаты сьвету сярод гоначнікаў ладзяцца з 1950 року, сярод канструктараў — з 1958.
Рэкорд паводле найбольшай колькасьці перамогаў у Гран-пры — 105 — трымае брытанскі гоначнік Льюіс Гэмілтан. Найбольшы часавы прамежак між першай і апошняй перамогамі (15 гадоў і 212 дзён) мае фін Кімі Райканэн, які ўпершыню перамог на Гран-пры Малайзіі 2003 году, а апошняя перамога пакуль што адбылася ў Гран-пры ЗША 2018 году. Найбольшы часавы прамежак між двума перамогамі (больш за шэсьць з паловай гадоў) мае італьянец Рыкарда Патрэзэ, які пасьля Гран-пры Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі 1983 году наступным разам перамог у Гран-пры Сан-Марына 1990 году. Італьянец Марыё Андрэці пасьля сваёй першай перамогі на Гран-пры Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі 1971 году другі раз перамог толькі праз 5 гадоў, 7 месяцаў і 18 дзён — на Гран-пры Японіі 1976 году. Немец Сэбастыян Фэтэль трымае рэкорд паводле колькасьці перамогаў запар: дзевяць заваяваных тытулаў з Гран-пры Бэльгіі 2013 году да Гран-пры Бразыліі 2013 году. Наймаладзейшым пераможцам Гран-пры Формулы-1 стаў нідэрляндзец Макс Фэрстапэн, якому на момант перамогі ў Гран-пры Гішпаніі 2016 году было 18 гадоў і 228 дзён; найстарэйшым пераможцам зьяўляецца італьянец Люіджы Фаджолі, якому на момант перамогі ў Гран-пры Францыі 1951 году было 53 гады і 22 дні.
Паводле стану пасьля Гран-пры Расеі 2021 году у гонках бралі ўдзел 770 гоначнікаў, пераможцамі Гран-пры зь якіх станавіліся 111. Пераможцам першага Гран-пры Вялікабрытаніі 1950 году стаў італьянец Джузэпэ Фарына, зь цяперашніх гоначнікаў пазьней за ўсіх сваю першую перамогу атрымаў на Гран-пры Вугоршчыны 2021 году француз Эстэбан Акон. У трох Гран-пры: Гран-пры Францыі 1951 году, Гран-пры Аргентыны 1956 году і Гран-пры Вялікабрытаніі 1957 году — пераможцамі станавіліся двое гоначнікаў, якія езьдзілі ў адной машыне.
У ніжэйшы сьпіс уключаныя таксама пераможцы гонак Індыянапаліс 500 1950—1960, паколькі яны зьяўляліся часткай чэмпіянатаў сьвету ў колцавых аўтагонках, хоць і не падлягалі правілам Формулы-1 і ня лічацца Гран-пры.
Паводле гоначнікаў
рэдагавацьГоначнік удзельнічаў у сэзоне 2021 року | |
Чэмпіён Формулы-1 | |
Удзельнічаў у сэзоне 2021 року і зьяўляецца чэмпіёнам Ф-1 |
Паводле краінаў
рэдагавацьТоўстым | Гоначнік удзельнічаў у сэзоне 2021 року |
Найбольш перамогаў у сэзоне
рэдагавацьГоначнік удзельнічаў у сэзоне 2021 року | |
Тоўстым | У гэтым жа годзе стаў пераможцам чэмпіянату |
* Сэзон яшчэ працягваецца.
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Mark Hughes, David Tremayne. The Concise Encyclopedia of Formula 1. — Parragon, 2002. — ISBN 0-75258-766-8
- Smith, Roger Formula 1 All The Races: The First 1000. — Veloce Publishing, 2019. — ISBN 978-1-787115-66-8