Сэбастыян Фэтэль
Сэба́стыян Фэ́тэль (па-нямецку: Sebastian Vettel; нар. 3 ліпеня 1987, Гэпэнгайм) — гоначнік Формулы-1 (2007—2022), адзін з найпасьпяховейшых гоначнікаў Формулы-1. Чатырохразовы чэмпіён сьвету (2010, 2011, 2012, 2013), наймаладзейшы чэмпіён сьвету, трэці паводле колькасьці перамог у Гран-Пры (53) і подыюмаў (122), чацьверты паводле колькасьці першых месцаў у клясыфікацыі (57).
Сэбастыян Фэтэль | |
Нарадзіўся | 3 ліпеня 1987[1][2][3] (37 гадоў)
|
---|---|
Грамадзянства | |
Каманда | Рэд Бул Рэйсінг, Фэрары[d], BMW Sauber[d], Скудэрыя Тора Роса[d] і Астан Мартын Рэйсінг[d] |
Удзелаў | 299[4] і 308[4] |
Перамогаў | 53[4] |
П’едэсталаў | 122[4] |
Пунктаў | 3098[4] |
Стартавых лідэрстваў | 57[4] |
Узнагароды | |
Подпіс | |
sebastianvettel.de (ням.) (анг.) |
Дэбютаваў у Формуле-1 у 2007 годзе на Гран-пры ЗША, замяніўшы Робэрта Кубіцу ў камандзе BMW-Sauber. Пасьля ганяў за каманды Toro Rosso, Red Bull, Ferrari і Aston Martin. Менавіта ў камандзе Red Bull ён заваяваў чатыры чэмпіёнскія тытулы запар, першы зь якіх прынёс яму статус наймаладзейшага чэмпіёна Формулы-1. А ў сэзоне 2013 року Сэбастыян Фэтэль паставіў рэкорд у 9 запар перамог у Гран-Пры.
Жыцьцяпіс
рэдагавацьПачаў займацца картынгам з трохгадовага веку; з 1995 року ўдзельнічаў у чэмпіянатах. Праз тры гады быў прыняты ў дзіцячую каманду «Red Bull», дзе заваяваў некалькі тытулаў. У 2003 року перайшоў у гонкі з адкрытымі коламі. Праз год стаў чэмпіёнам Formula BMW ADAC-2004 з 18 перамогамі ў 20 гонках.
У сэзоне 2005 узяў удзел у эўрапейскай Формуле 3 за каманду ASL Mücke Motorsport, заняўшы 5-е месца і атрымаўшы Кубак навака. У 2006 року заняў у Формуле 3 другое месца за BMW Sauber, а таксама некалькі разоў узышоў на подыюм у гонках [Formula Renault 3.5 Series]]. У 2007 на Нюрбургрынгу здабыў першую перамогу ў Formula Renault 3.5 Series і быў лідэрам чэмпіянату, але пасьля аварыі Робэрта Кубіцы быў пераведзены ў галоўную каманду BMW Sauber у Формуле 1.
Ягоны дэбют на найвышэйшым узроўні адбыўся ў ЗША. Стартаваўшы сёмым, Сэбастыян Фэтэль прыйшоў да фінішу восьмым і стаў на той час наймаладзейшым гоначнікам, які заваёўваў пункты.
У ліпені 2007 року BMW адпусьціла Фэтэля ў Scuderia Toro Rosso, малодшую каманду Red Bull, паколькі ў гэты час малады гоначнік ужо быў зьвязаны кантрактнымі абавязкамі з «Чырвонымі быкамі». У «Тора Роса» ён замяніў Скота Сьпіда. Найлепшы свой вынік паказаў у Гран-пры Кітаю 2007 году, стартаваўшы 17-м і прыйшоўшы да фінішу чацьвертым.
2008 пачаўся няўдала: пасьля чатырох Гран-пры Сэбастыян Фэтэль заставаўся адзіным гоначнікам, які ня здолеў ні разу даехаць да фінішу. На Гран-пры Манака 2008 году урэшце заваяваў першыя балы сэзону, кваліфікаваўшыся 17-м і фінішаваўшы ў гонцы пятым.
Мае двух старэйшых сёстраў і малодшага брата Фабіяна, таксама гоначніка. У 2019 року ажаніўся з сяброўкай дзяцінства Ганнай Пратэр; маюць трох дзяцей. Жыве ў Швайцарыі.