Рэд Бул Рэйсінг

брытанская гоначная каманда

Red Bull Racing, таксама вядомая як Рэд Бул Рэйсінг Хонда (red bull у перакладзе з анг. — «чырвоны бык») — аўстрыйская аўтагоначная каманда, якая ўдзельнічае ў чэмпіянаце «Формулы-1». Уладальнік кубка канструктараў ў 2010, 2011, 2012, 2013 гадах. Была заснавана кіраўніком канцэрна па вытворчасьці энэргетычных напояў Red Bull Дытрыхам Мацэшыцам. База каманды разьмешчана ў Мілтан-Кінсі, Вялікабрытанія, але каманда выступае пад аўстрыйскай ліцэнзіяй. Кіруе камандай Крыстыян Горнэр — уладальнік каманды Arden International.

Red Bull Rаcing
Поўная назва Red Bull Rаcing Honda
Разьмяшчэньне Мілтан-Кінсі, Вялікабрытанія
Заснавальнік(і) Дытрых Мацэшыц
Кіраўнік(і) Дытрых Мацэшыц
Уласьнік(і) Дытрых Мацэшыц
Заснаваная 15 лістапада 2004
Сэзон-2024
1-ы кіроўца Макс Фэрстапэн
2-і кіроўца Сэрхіё Пэрэс
Рухавік Хонда
Дасягненьні
Першая гонка 16 лістапада 2004
Найхутчэйшыя колы 12
redbullracing.com/… (анг.)​ (ням.)

На дадзены момант каманда мае двух пілётаў: Макс Фэрстапэн і Сэрхіё Пэрэс.

Гісторыя

рэдагаваць

Зьяўленьне

рэдагаваць

Кампанія Ford Motor заявіла аб выхадзе каманды, якая належала ёй — Jaguar Racing — з чэмпіянату Формулы-1 у верасьні 2004 году. Савет дырэктараў амэрыканскай кампаніі страціў цікавасьць да формульнай праграмы пад гандлёвай маркай Jaguar, так як яна практычна не ўплывала на продажы кампаніі ў Злучаных Штатах. Па словах члена савета дырэктараў Ford, шэф-дырэктара Jaguar Рычарда Пэры-Джонса, тых грошай, якія аўтавытворца траціў на формульную каманду, не хапала для падтрымання каманды на канкурэнтаздольным узроўні, і з прычыны адсутнасці добрых вынікаў у гонках Гран-пры ў Ford прынялі рашэньне закрыць каманду і ўкладваць грошы ў павелічэньне аб'ёмаў продажаў дарожных машын. Таксама Ford выставіў на продаж кампанію Cosworth, якая забяспечвала маторамі ў сезоне 2004 году каманды Jaguar, Jordan і Minardi.

Red Bull, вытворца энэргетычных напояў, пацьвердзіў куплю Jaguar Racing ў апошні дзень падачы заявак на ўдзел у сезоне-2005 — 15 лістапада 2004 году. BBC Sport паведаміла аб тым, што Ford прадаў каманду за сімвалічны адзін даляр у абмен на абяцаньне інвеставаць у каманду 400 мільёнаў даляраў на працягу наступных трох сезонаў. Каманда працягнула выкарыстаньне матораў Cosworth, спаслаўшыся на тое, што занадта мала часу, каб шукаць іншыя варыянты.

Стварэньне ўласнай каманды азначала заканчэньне доўгатэрміновага супрацоўніцтва паміж Red Bull і Sauber. У вытворцы энергетычных напояў таксама ёсць свая праграма падтрымкі маладых пілотаў-Red Bull Junior Team, з дапамогай якой Red Bull спансіруе маладых гоншчыкаў. Пілотамі гэтай праграмы, якія атрымалі падтрымку, зьяўляюцца Энрыке Бэрнольдзі, Крысціян Клін, Патрык Фрызахэр, Вітантоніа Льюцці, Скот СНІД, Себасцьян Фэттэль, і інш. У дадзены момант каманда падтрымлівае Сэрхіё Пэрэса і Макса Фэрстапэна.

Red Bull Racing — адна з чатырох каманд (разам з Ferrari, McLaren і Williams), якія падпісалі дамову згоды, якая пачала дзейнічаць з 2008 году і патрабуе гарантыю шматгадовага ўдзелу ў Формуле-1.