Макларэн
„Макла́рэн Рэ́йсінг Лі́мітэд“ (па-ангельску: McLaren Racing Limited) — брытанская матагоначная каманда, разьмешчаная ў Тэхналягічным цэнтры Макларэну ў Ўокінгу (Сарэй, Ангельшчына). Другі паводле працягласьці дзейны канструктар гонак Формулы 1 і другі найбольш пасьпяховы пасьля Фэрары: 8-разовы чэмпіён у камандным заліку і 12-разовы чэмпіён сярод пілётаў.
Макларэн-Мэрсэдэс | |
Поўная назва | Каманда Ф1 Макларэн |
---|---|
Разьмяшчэньне | Тэхналягічны цэнтар Макларэну Ўокінг, Сарэй, Ангельшчына, Вялікабрытанія |
Заснавальнік(і) | Брус Макларэн |
Кіраўнік(і) | Зак Браўн (генэральны дырэктар) Андрэас Зайдль (дырэктар) |
Уласьнік(і) | McLaren Group |
Тэхнічны дырэктар | Джэймз Кі |
Заснаваная | 1963 1981 (аб’яднаньне з Праект1 Рэйсінг) |
Сэзон-2024 | |
1-ы кіроўца | Даніель Рыкарда |
2-і кіроўца | Лэнда Норыс |
Выпрабавальнікі | Олівэр Тэрві Ўіл Стывэнс Штофэль Вандорн* Нік дэ Ўрыс* Пол ды Рэста* * запасныя кіроўцы |
Шасі | MCL35M |
Рухавік | Mercedes-AMG F1 M12 E Performance |
Шыны | Pirelli |
Дасягненьні | |
Першая гонка | Гран-пры Манака 1966 году |
Апошняя гонка | Гран-пры Азэрбайджану 2021 году |
Колькасьць гонак | 890 (886 стартаў) |
Кубкі канструктараў | 8 (1974, 1984, 1985, 1988, 1989, 1990, 1991, 1998) |
Чэмпіёны сьвету | 12 (1974, 1976, 1984, 1985, 1986, 1988, 1989, 1990, 1991, 1998, 1999, 2008) |
Перамогі ў гонках | 182 |
П’едэсталы | 490 |
Стартавыя лідэрствы | 155 |
Найхутчэйшыя колы | 158 |
Сэзон-2020 | 3-е (202 пкт) |
mclaren.com/racing |
„Макларэн“ заснаваў у 1963 року новазэляндзец Брус Макларэн. Першая перамога сталася на Гран-пры Бэльгіі 1968 году, але пачаткова каманда станавілася чэмпіёнам гонак Канады-Амэрыкі з 1967 па 1971. У 1972, 1974 і 1976 роках „Макларэн“ станавіўся чэмпіёнамі амэрыканскіх гонак Індыянапаліс 500. Упершыню чэмпіёнамі Формулы-1 каманда стала ў 1974, адначасова ейны пілёт Эмэрсан Фітыпальдзі заваяваў чэмпіёнства ў асабістым заліку.
У 1981 адбылося аб’яднаньне „Макларэну“ з камандай Рона Дэніса „Праект Чатыры Рэйсінг“, што стала пачаткам самай пасьпяховай эпохі ў гісторыі каманды: Нікі Ляўда, Ален Прост і Айртан Сэна разам здабылі сем асабістых і шэсьць канструктарскіх чэмпіёнстваў. У гэты пэрыяд адзіную канкурэнцыю ім складала іншая брытанская каманда „Ўільямз“. У сярэдзіне 1990-х пасьля сыходу з Формулы-1 „Хонды“ і пераходу Сэны ў „Ўільямз“ пачаўся спад. Наступныя перамогі прыйшлі дзякуючы рухавікам Мэрсэдэс-Бэнцу і кіроўцы Міку Хякінэну (1998 і 1999). Апошнім разам каманда заваявала чэмпіёнства ў 2008 з удзелам пілёта Льюіса Гэмілтана.
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагавацьГэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |