Сусьветны бег гармоніі
«Сусьветны бег гармоніі» (па-ангельску: World Harmony Run) — самая працяглая ў сьвеце эстафэта, у якой перадаецца паходня як сымбаль імкненьня чалавецтва да больш гарманічнага і шчасьлівага жыцьця.
Гісторыя
рэдагавацьІніцыятарам «Сусьветнага бегу гармоніі» ёсьць Шры Чынмой. Першы прабег адбыўся ў 1987 годзе. Цяпер амаль штогоду праходзіць у Эўропе, Азіі, Афрыцы, Аўстраліі і Амэрыцы. Па ўмовах эстафеты да яе можна далучыцца ў любым месцы маршруту.
Традыцыйна агульны старт прабегу даецца ад штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку.
«Сусьветны бег гармоніі» ў розныя часы падтрымалі маці Тэрэза, Ян Павал II, прынцэса Дыяна, Нэльсан Мандэла, Міхаіл Гарбачоў, каралева Вялікабрытаніі Лізавета II, Пол Макартні, Барыс Грабеншчыкоў, Далай-лама і многія іншыя.
2008
рэдагавацьУ 2008 годзе Паходня сяброўства пабывала на Паўночным полюсе.
2010
рэдагавацьУ 2010 годзе эстафэта пачалася цырымоніяй ля вулькану Пакая непадалёк ад гораду Гватэмала, дзе была запаленая паходня эстафэты.
Эўрапейская частка прабегу пачалася 26 лютага ў Дубліне. У Беларусь, дзе мерапрыемства праходзіць пад назвай «Бег сяброўства», удзельнікі эстафэты прыбылі 16 верасьня зь Летувы. 22 верасьня адсюль яны накіруюцца на тэрыторыю Расеі, дзе эстафэта скончыцца 27 верасьня па прыбыцьці ў Маскву эўрапейскае і азіяцкае часткі прабегу.
Літаратура
рэдагаваць- Марта Маркачэўская «Бег сяброўства» // «Звязда» №181 (26789) 16 верасьня 2010. — С. 4. — 33 310 ас.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьСусьветны бег гармоніі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйная бачына (анг.)
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |