Старуны
Старуны́[2] — вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Старуны ўваходзяць у склад Шчарчоўскага сельсавету. Знаходзяцца за 30 км на паўднёвы захад ад Пружанаў, 44 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы на лініі Баранавічы — Берасьце.
Старуны | |
трансьліт. Staruny | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Пружанскі |
Сельсавет: | Шчарчоўскі |
Насельніцтва: | 6 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1632 |
Паштовы індэкс: | 225173[1] |
СААТА: | 1256889066 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°25′28″ пн. ш. 24°4′1″ у. д. / 52.42444° пн. ш. 24.06694° у. д.Каардынаты: 52°25′28″ пн. ш. 24°4′1″ у. д. / 52.42444° пн. ш. 24.06694° у. д. |
± Старуны |
Мінуўшчына
рэдагавацьЗа расейскім часам — у Старуноўскай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні[3], 251 дзесяціна[4]. Паводле перапісу 1897 року 166 жыхароў, 24 двары. На пачатку XX стагодзьдзя 177 жыхароў.
За польскім часам — у гміне Гарадзечна Пружанскага павету Палескага ваяводзтва[5]. У 1921 року 168 жыхароў, 21 двор.
Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 у складзе Шарашоўскага, з 17 сьнежня 1956 Пружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці.
Насельніцтва
рэдагаваць- XX стагодзьдзе: 1970 год — 70 жыхароў (перапіс); 1999 год — 11 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2003 год — 7 жыхароў, 6 гаспадарак; 2005 год — 10 жыхароў, 6 двароў[6]; 2010 год — 6 жыхароў
Транспарт
рэдагавацьАўтамабільная дарога Н542 Шчарчова — Хіцёўшчына — Крыніца[7].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Алфавитный список улиц по Старуны (рас.) Пружанский район. Белпошта. Праверана 28 кастрычніка 2011 г.
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 257
- ^ Staruny // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola. — Warszawa, 1890. — S. 268
- ^ Staruny // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 2: Januszpol — Wola Justowska. — Warszawa, 1902. — S. 619
- ^ Staruny, вёска. Radzima.net. Праверана 29 сакавіка 2012 г.
- ^ Старуны // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. — С. 537
- ^ Решение Брестского областного исполнительного комитета от 22 декабря 2007 г. №1094 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Брестской области» (рас.) Спэцпраект «Зона». Валер Леванеўскі. Праверана 29 сакавіка 2012 г.
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7.