Ігар Луцкі

беларускі дзяржаўны дзяяч

Ігар Уладзімеравіч Луцкі (нар. 1972, Столін) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Міністар інфармацыі Рэспублікі Беларусь (2020—2021), намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь (2021–2024), кіраўнік АНТ з 2024. Фігурант Чорнага сьпісу Эўразьвязу ды санкцыйных сьпісаў шэрагу іншых краін.

Ігар Луцкі
Кіраўнік «Агульнанацыянальнага тэлебачаньня»
13 чэрвеня 2024 — цяперашні час
Папярэднік: Марат Маркаў
Намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь
5 красавіка 2021 — 8 красавіка 2024
Міністар інфармацыі Рэспублікі Беларусь
4 чэрвеня 2020 — 5 красавіка 2021
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Раман Галоўчанка
Папярэднік: Алесь Карлюкевіч
Наступнік: Уладзімер Пярцоў
Кіраўнік «Сталічнага тэлебачаньня»
2018 — 3 чэрвеня 2020
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 1972 (52 гады)
Столін
Адукацыя:
Узнагароды:
мэдаль «За працоўныя заслугі» Падзяка прэзыдэнта Рэспублікі Беларусі

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт у 1994 годзе і Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце ў 2000 годзе.

У 1995—2000 гадах працаваў у Міністэрстве па кіраваньні дзяржаўнай маёмасьцю і прыватызацыі, у 2000—2002 гадах — дарадчык-кансультант, намесьнік загадчыка аддзелу інфарматыкі і аргтэхнікі канцылярыі прэзыдэнта, у 2002—2004 гадах працаваў у апараце Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

У 2004—2006 гадах — намесьнік дырэктара БелТА, у 2006—2008 гадах — дырэктар прафсаюзнага «Новага радыё», у 2008—2014 гадах — першы намесьнік дырэктара БелТА.

У 2014—2018 гадах — першы намесьнік міністра інфармацыі, у 2018—2020 гадах узначальваў Сталічнае тэлебачаньне (СТБ).

4 чэрвеня 2020 году прызначаны міністрам інфармацыі Рэспублікі Беларусь. 5 красавіка 2021 году прызначаны намесьнікам кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь[2].

Луцкі зьяўляецца сябрам Савета Рэспублікі 8-га скліканьня, па гэтай прычыне ён пакінуў пасаду намесьніка кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі ў красавіку 2024 году[3]. 13 чэрвеня 2024 году прызначаны кіраўніком тэлеканалу АНТ[4].

Міжнародныя санкцыі

рэдагаваць

17 сьнежня 2020 году яго ўнёс у свой санкцыйны сьпіс Эўразьвяз[5], 18 лютага 2021 году — Вялікабрытанія[6], 22 сакавіка — Швайцарыя[7], 21 чэрвеня — Канада[8]. 26 студзеня 2021 году да сьнежаньскага пакету санкцый ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[9].