Смаляніца
Смаляні́ца[2] — вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Хараўскога сельсавету. Знаходзіцца за 20 км на паўночны ўсход ад Пружанаў, 33 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы на лініі Баранавічы — Берасьце.
Смаляніца | |
трансьліт. Smalianica | |
Царква сьвятога Мікалая | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Пружанскі |
Сельсавет: | Хараўскі |
Насельніцтва: | 313 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1632 |
Паштовы індэкс: | 225146[1] |
СААТА: | 1256875086 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°42′17″ пн. ш. 24°38′13″ у. д. / 52.70472° пн. ш. 24.63694° у. д.Каардынаты: 52°42′17″ пн. ш. 24°38′13″ у. д. / 52.70472° пн. ш. 24.63694° у. д. |
± Смаляніца | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Мінуўшчына
рэдагавацьЗа расейскім часам — у Носкаўскай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні[3]. У 1886 616 мяшканцаў, 50 дымоў, 1807 дзесяцінаў зямлі, царква, школа, піцейны дом[4]. Паводле перапісу 1897 року 860 жыхароў, 114 двароў, царква, народная вучэльня, хлебазапасная крама.
За польскім часам — у гміне Носкі[5], а з 1926 року — у гміне Руднікі[6] Пружанскага павету Палескага ваяводзтва. У вёсцы дзейнічала падпольная ячэйка КПЗБ, у 1924 на шматлюдным мітынгу выступіла з прамовай удзельніца рэвалюцыйнага руху Вера Харужая.
Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 у складзе Пружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці.
Насельніцтва
рэдагаваць- XX стагодзьдзе: 1959 год — 818 жыхароў (перапіс); 1970 год — 615 жыхароў; 1999 год — 405 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2003 год — 344 жыхары, 147 гаспадарак; 2005 год — 345 жыхароў, 148 двароў[7]; 2010 год — 313 жыхароў
Культура
рэдагавацьДзейнічае фальклёрны гурт «Смаляніца»[8].
Турыстычная інфармацыя
рэдагаваць- Царква ў імя сьвяціцеля Мікалая Цудатворцы (1867)[9]
- Абэліск (1950) на братэрскай магіле савецкіх жаўнераў і партызанаў (1941—1944)
Асобы
рэдагаваць- Віктар Босак — беларускі навукоўца-аграхімік, доктар сельскагаспадарчых навук[10]
- Мікалай Слабадзянюк — тэрапэўт, заслужаны лекар Расейскай Фэдэрацыі[11]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Алфавитный список улиц по Смоляница (рас.) Пружанский район. Белпошта. Праверана 17 лістапада 2011 г.
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 255
- ^ Słomianica // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom X: Rukszenice — Sochaczew. — Warszawa, 1889. — S. 814
- ^ Smolanica // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 2: Januszpol — Wola Justowska. — Warszawa, 1902. — S. 598
- ^ Smolanica, вёска. Radzima.net. Праверана 23 сакавіка 2012 г.
- ^ Rozporządzenie Ministra Spraw Wewnętrznych z dnia 5 stycznia 1926 r. o niektórych zmianach terytorjalnych w powiecie prużańskim, w województwie poleskiem (Dz.U. Nr 7, poz. 46) (пол.) (pdf) Internetowy System Aktów Prawnych. Sejm Rzeczypospolitej Polskiej. Праверана 23 сакавіка 2012 г.
- ^ Смаляніца // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. — С. 535
- ^ Ганна Пятроўская (15 кастрычніка 2011) Сваты скачуць польку. Sami o Sobie. Miesięcznik społeczno-kulturalny. Праверана 17 лістапада 2011 г.
- ^ д. Смоляница. Храм во имя Свт. Николая Чудотворца (1903) (рас.) Православие.by Праверана 23 сакавіка 2012 г.
- ^ Кафедра безопасности жизнедеятельности: коллектив (рас.). Беларускі дзяржаўны тэхналягічны ўнівэрсытэт. Праверана 17 лістапада 2011 г.
- ^ И. М. Матовский. Слободенюк Николай Иннокентьевич (рас.). Энциклопедия «Челябинск». Праверана 17 лістапада 2011 г.
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьСмаляніца — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Смаляніца , Radzima.org
- Фатаздымкі на «Глобусе Беларусі»
- Прагноз надвор’я ў Смаляніцы(недаступная спасылка)