Скрыль

вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі

Скрыль[1] — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Навасёлкаўскага сельсавету.

Скрыль
трансьліт. Skryĺ
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Пухавіцкі
Сельсавет: Навасёлкаўскі
Насельніцтва: 26 чал. (2019)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1713
СААТА: 6244843076
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°31′6″ пн. ш. 27°56′48″ у. д. / 53.51833° пн. ш. 27.94667° у. д. / 53.51833; 27.94667Каардынаты: 53°31′6″ пн. ш. 27°56′48″ у. д. / 53.51833° пн. ш. 27.94667° у. д. / 53.51833; 27.94667
Скрыль на мапе Беларусі ±
Скрыль
Скрыль
Скрыль
Скрыль
Скрыль
Скрыль
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гісторыя

рэдагаваць

Паводле перапісу 1897 году вёска ў Цітвянскай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні. У пачатку 20 ст. згадваецца маёнтак Скрыль.

У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыне.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

У 1920 г. адкрыта народнае вучылішча, якое пасьля пераўтворана ў працоўную школу 1-ай ступені, 35 вучняў (1922). У 1933 г. быў створаны калгас"Расьсвет камуны", працавала кузьня.

З чэрвеня 1941 году да 4 ліпеня 1944 году вёска была пад нямецкай акупацыяй. У траўні 1944 году вёска была спалена.

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 1897 год — 88 двароў, 647 жыхароў
  • Пачатак ХХ ст. — 83 двары, 502 жыхары. Маёнтак — 1 гаспадарка, 9 жыхароў
  • 2002 год — 39 двароў, 74 жыхары
  • 2009 год — 43 чалавекі[2]
  • 2019 год — 26 чалавек
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
  2. ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі