Сан-Тамэ і Прынсыпі
Дэмакратычная Рэспубліка Сан-Тамэ і Прынсыпі (па-партугальску: Democrática de São Tomé e Príncipe) — выспавая краіна, разьмешчаная ў Гвінэйскай затоцы Атлянтычнага акіяна. У склад краіны ўваходзяць дзьве выспы вульканічнага паходжаньня, адлегласьць паміж якімі складае 140 км, і яшчэ 6 невялікіх выспачак.
Сан-Тамэ і Прынсыпі República Democrática de São Tomé e Príncipe | |||||
| |||||
Дзяржаўны гімн: «Independência total» | |||||
Афіцыйная мова | партугальская | ||||
Сталіца | Сан-Тамэ | ||||
Найбуйнейшы горад | Сан-Тамэ | ||||
Форма кіраваньня | рэспубліка Фрадыке дэ Мэнэзэш Жуакін Рафаэль Бранка | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
183-е месца ў сьвеце 1001 км² 0 | ||||
Насельніцтва • агульнае (2009) • шчыльнасьць |
188-е месца ў сьвеце 163 000 169,1/км² | ||||
СУП • агульны (2008) • на душу насельніцтва |
218 месца ў сьвеце $281 млн $1751 | ||||
Валюта | Добра (STD) | ||||
Часавы пас | UTC (UTC+0) | ||||
Незалежнасьць — ад Партугаліі |
12 ліпеня 1975 | ||||
Аўтамабільны знак | STP | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .st | ||||
Тэлефонны код | +239 | ||||
Гісторыя
рэдагавацьВыспы былі адкрытыя партугальцамі Жуанам дэ Сантарэ і Пэдра Эскабарам у 1470 годзе. Першае партугальскае паселішча было тут заснаванае ў 1493 годзе Альвару Камільям. Да сярэдзіны ХVI стагодзьдзя пры дапамозе рабоў партугальцы пераўтварылі гэтыя выспы ў буйнейшага пастаўшчыка цукару ў Эўропу.
Праз 100 гадоў вытворчасьць цукару скарацілася, і ў сярэдзіне XVII стагодзьдзя Сан-Тамэ ўяўляў сабой часовую стаянку караблёў. У пачатку ХІХ стагодзьдзя тут пачалі вырошчваць каву і какаву. Вульканічная глеба спрыяла атрыманьню багатых ураджаяў, і практычна ўся паверхня выспаў была занятая плянтацыямі. У 1908 годзе Сан-Тамэ стаў буйнейшым вытворцам какава ў сьвеце.
Выспы былі партугальскай калёніяй да 50-х гадоў ХХ стагодзьдзя, калі сталі заморскай тэрыторыяй Партугаліі. Пасьля зьнішчэньня дыктатуры ў Партугаліі ў 1974 годзе пачаліся размовы аб незалежнасьці выспаў. Яны атрымалі незалежнасьць 12 ліпеня 1975 году.
Палітыка
рэдагавацьЗ 1990 году выспы сталі дэмакратычнай рэспублікай, на чале якой стаіць прэзыдэнт, які выбіраецца на ўсеагульных выбарах на пяцігадовы тэрмін, ня болей трох разоў. Заканадаўчая ўлада належыць аднапалатнаму парлямэнту, які складаецца з 55 дэпутатаў. Выканаўчая ўлада належыць прэзыдэнту, які назначае прэм’ер-міністра.
Геаграфія
рэдагавацьВыспы Сан-Тамэ і Прынсыпі знаходзяцца ў Гвінэйскай затоцы Атлянтычнага акіяна. У склад краіны ўваходзяць дзьве вялікія выспы, яд якіх ідзе назва краіны (Сан-Тамэ — 859 км² і Прынсыпі — 142 км²), і 6 невялікіх выспачак, самымі вялікімі зь якіх зьяўляюцца Пэдрас, Тынхосас і Ролас.
Самая высокая кропка выспы Сан-Тамэ — Піку-дэ-Сан-Тамэ (2024 м), выспы Прынсыпі — пік Прынсыпі (948 м).
Выспы маюць вульканічнае паходжаньне, з узвышанымі, гарыстымі паверхнямі. Клімат — трапічны, марскі (вільготны і сьпякотны). Сярэднегадавая тэмпэратура ад +26°С да 27 °C. У сьпякотныя месяцы, асабліва ў студзені, тэмпэратура сягае +30 °C, а ў самы халодны месяць (ліпень), моха апусьціцца да +20 °C.
Ападкі вагаюцца ад 5000 мм на паўднёвым захадзе Сан-Тамэ да 1000 мм у нізінах на поўначы. Сэзон дажджоў цягнецца ад кастрычніка да траўня.
Самымі вялікімі рэкамі краіны зьяўляюцца Агуа-Грандэ, Ія-Грандэ, Агульяш, Банзу і Папагаю.
Адміністрацыйны падзел
рэдагавацьКраіна дзеліцца на дзьве правінцыі: Сан-Тамэ і Прынсыпі, якія, у сваю чаргу, дзеляцца на 7 акругаў (шэсьць на Сан-Тамэ й адну на Прынсыпі).
Эканоміка
рэдагавацьЗ ХІХ стагодзьдзя эканоміка Сан-Тамэ і Прынсыпі была заснаваная на сельскай гаспадарцы. У час атрыманьня незалежнасьці плянтацыі займалі 90% урадлівай зямлі. Пасьля 1975 году гэтыя плянтацыі перайшлі пад кіраваньне дзяржаўных сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, а потым былі прыватызаваныя. Асноўнай сельскагаспадарчай культурай краіны застаецца какава, доля экспарту якой складае 80% экспартуемай прадукцыі. Астатняя доля экспарту прыходзіцца на каву, копру, бананы, пальмавы алей. Болей 60% экспарту прыходзіцца на Нідэрлянды.
Тым ня менш, сельская гаспадарка ня можа забясьпечыць патрэбаў у харчаваньні і значная доля спажываемага ў краіне харчаваньня імпартуецца.
Прамысловасьць складаецца з прадпрыемстваў пераапрацоўкі прадукцыі сельскай гаспадаркі. Сан-Тамэ і Прынсыпі атрымлівае міжнародную дапамогу з боку ААН, Сусьветнага банку, Эўрапейскага Зьвязу, Партугаліі, Тайваню, Афрыканскага Банку Разьвіцьця.
У 1999 годзе на шэльфе выспаў былі знойдзены радовішчы нафты, іх распрацоўка пачалася ў 2004 годзе.
Дэмаграфія
рэдагавацьБольшасьць насельніцтва краіны жыве на высьпе Сан-Тамэ. 96% насельніцтва — хрысьціяне. 95% насельніцтва нашчадкі рабоў прывезены партугальцамі з Афрыкі. Крэолы складаюць 4% насельніцтва, партугальцы 1%.
Культура
рэдагавацьАфрыканская культура выспаў трапіла пад моцны партугальскі ўплыў у каляніяльны пэрыяд. Гэты ўплыў бачны як у народных танцах, так і ў музыцы.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьСан-Тамэ і Прынсыпі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў