Сан-Тамэ (горад)

горад у Сан-Тамэ і Прынсыпі

Сан-Тамэ (па-партугальску: São Tomé) — сталіца і самы вялікі горад краіны Сан-Тамэ і Прынсыпі. Насельніцтва налічвае каля 56 тыс. чалавек. Назва перакладаецца як «Сьвяты Фама».

Сан-Тамэ
парт. São Tomé
Сан-Тамэ
Герб Сан-Тамэ Сьцяг Сан-Тамэ
Першыя згадкі: 1485
Краіна: Сан-Тамэ і Прынсыпі
Плошча: 854 км²
Вышыня: 137 м н. у. м.
Насельніцтва
колькасьць: 56 166 чал.
шчыльнасьць: 65,77 чал./км²
Часавы пас: UTC+0
Геаграфічныя каардынаты: 0°20′0″ пн. ш. 6°44′0″ у. д. / 0.33333° пн. ш. 6.73333° у. д. / 0.33333; 6.73333Каардынаты: 0°20′0″ пн. ш. 6°44′0″ у. д. / 0.33333° пн. ш. 6.73333° у. д. / 0.33333; 6.73333
Сан-Тамэ на мапе Сан-Тамэ і Прынсыпі
Сан-Тамэ
Сан-Тамэ
Сан-Тамэ
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Сан-Тамэ быў заснаваны партугальцамі ў 1485 годзе. Яны прыплылі сюды ў пошуках месца для вырошчваньня цукру. Месцы, вакол будучага Сан-Тамэ, знаходзячыся недалёка ад экватара, выдатна да гэтага пасавалі. З суседняга Конга на цукровыя плянтацыі, былі прывезены рабы, у якасьці працоўнай сілы. У цэнтры гораду знаходзіцца выдатны храм XVI стагодзьдзя. Да першых пабудоваў адносяць і пабудаваны ў 1575 годзе Форт Сан-Сэбастыян, дзе цяпер знаходзіцца Нацыянальны музэй. У 1599 годзе горад і ўся выспа была акупаваная галяндцамі на два дні і на год у 1641 годзе. Горад быў сталіцай калёніі з 1753 году.

Важны порт, Сан-Тамэ знаходзіцца ў заліве Ана-Шавэс у паўночна-ўсходняй частцы выспы Сан-Тамэ. Зь іншымі гарадамі выспы (Трындадам, Гуадалупэ і Сантанай) Сан-Тамэ злучаецца аўтамабільнымі дарогамі. Да цікавых месцаў гораду можна аднесьці Прэзыдэнцкі палац, царкву Фішэрмана. У горадзе ёсьць школы, каледжы і ВНУ, два кірмашы, радыёстанцыя, тэлевізійная станцыя, бальніца і міжнародны аэрапорт.