Герб Сан-Тамэ і Прынсыпі

У 1935 годзе разам з гербамі іншых партугальскіх калёній быў зацьверджаны герб калёніі Сан-Тамэ і Прынсыпі. Правая і ніжняя часткі трохчасткавага шчыта былі аднолькавымі для ўсіх партугальскіх калёній і ўяўлялі сабой малюнак у срэбным полі пяці блакітных (сініх) шчытоў з 5-цю срэбнымі цьвікамі кожны (старажытны герб Партугаліі), у ніжняй частцы маляваліся зялёныя і сярэбраныя хвалістыя палосы. Левая траціна шчыта сымбалізавала сабой уласна эмблему калёніі. Для Сан-Тамэ і Прынсыпі гэта быў малюнак на чырвоным полі залатога вадзяное кола зь сінімі кроплямі вады. Шчыт быў увенчаны прыгоннай каронай з выявамі армілярнай сфэры з герба Партугаліі і сярэбраных шчытоў з крыжом Ордэна Хрыста. Пад шчытом разьмяшчалася стужка з надпісам «Партугальская калёнія Сан-Тамэ і Прынсыпі».

Гл. таксама

рэдагаваць