Паўднёва-ўсходняя гандбольная ліга

гандбольнае спаборніцтва ў Эўропе
(Перанакіравана з «СЭГА-Ліга»)

Паўднё́ва-ўсхо́дняя гандбо́льная лі́га, скарочана СЭГА-ліга (ад анг. South East Handball Association League), спонсарская назва СЭГА-Ліга — Газпрам Паўднёвы паток — рэгіянальнае гандбольнае спаборніцтва клюбаў Паўднёвай і Ўсходняй Эўропы, заснаванае ў 2011 року. Штаб-кватэра лігі знаходзіцца ў Загрэбе (Харватыя), ейным прэзыдэнтам зьяўляецца Міхайла Міхайлаўскі, экс-прэзыдэнт «Вардару».

Паўднёва-ўсходняя гандбольная ліга
Актуальны сэзон:
Паўднёва-ўсходняя гандбольная ліга 2018—2019 гадоў
ДысцыплінаГандбол
Дата зьяўленьня2011
АрганізатарМіхайла Міхайлаўскі
Колькасьць удзельнікаў10
Краіны
Дзейны чэмпіёнВардар
Найбольш тытулаўВардар (4)

Мінуўшчына

рэдагаваць

Першым чэмпіёнам СЭГА-лігі ў сэзоне 2011—2012 рокаў стаў македонскі клюб «Вардар» са Скоп’я. Сьпярша ў лізе выступалі 14 клюбаў, аднак у наступных сэзонах іхняя колькасьць зьмяншалася, як і краіны-прадстаўнікі.

У цяперашнім, восьмым паводле ліку розыгрышы бяруць удзел 10 клюбаў зь Беларусі, Босьніі і Герцагавіны, Македоніі, Румыніі, Славаччыны, Сэрбіі і Харватыі. Сярод ранейшых удзельнікаў — таксама прадстаўнікі Вугоршчыны ды Славеніі.

Чэмпіянат праходзіць у два этапы: кругавы турнір і фінал чатырох, у які трапляюць клюбы, што занялі па выніках сэзону 4 першыя месцы.

Мінулыя пераможцы

рэдагаваць
Сэзон      
2011—2012 Вардар Мэталюрг Краацыя
2012—2013 Краацыя Вардар Мэталюрг
2013—2014 Вардар БГК імя Мяшкова Краацыя
2014—2015 Вэспрэм БГК імя Мяшкова Вардар
2015—2016 Вэспрэм Вардар Загрэб
2016—2017 Вардар Вэспрэм БГК імя Мяшкова
2017—2018 Вардар Загрэб Цэле
2018—2019

Гісторыя ўдзелаў паводле клюбаў

рэдагаваць

Паводле стану на сэзон 2018—2019 гадоў.

Клюб Сэзонаў Гады Перамогі Ф4
  Вардар 8 2012, 2013, 2014, 2015, 2016, 2017, 2018, 2019 4 7
  Загрэб 8 2012, 2013, 2014, 2015, 2016, 2017, 2018, 2019 1 7
  Татран 8 2012, 2013, 2014, 2015, 2016, 2017, 2018, 2019 2
  Нэксэ 8 2012, 2013, 2014, 2015, 2016, 2017, 2018, 2019
  БГК 6 2013, 2014, 2015, 2016, 2017, 2018, 2019 6
  Мэталюрг 5 2012, 2013, 2014, 2015, 2017, 2018, 2019 2
  Борац 5 2012, 2013, 2014, 2015, 2016
  Ваяводзіна 5 2014, 2015, 2016, 2018, 2019
  Ізьвіджач 4 2012, 2013, 2017, 2019
  Вэспрэм 3 2015, 2016, 2017 2 3
  Лоўчэн 3 2012, 2013, 2014
  Гарэнье 2 2017, 2018
  Цэле 2 2017, 2018
  Суцьеска 1 2012
  Мэталаплястыка 1 2012
  Партызан 1 2014
  Раднічкі 1 2015
  Слога 1 2013
  Црвена Зьвезда 1 2012
  Босна 1 2012
  Струміца 1 2016
  Спартак 1 2016
  Дынама Панчава
1
2018
  Жалезьнічар Ніш
1
2019
  Сьцяўа Бухарэст
1
2019

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць