Партызан Бялград (гандбольны клюб)

Сэрбскі гандбольны клюб

ГК «Партыза́н Бялгра́д» (па-сэрбску: Рукометни клуб Партизан / Rukometni klub Partizan) — сэрбскі гандбольны клюб зь Бялграду. Выступае ў Сэрбскай гандбольнай супэрлізе. Хатнія матчы праводзіць на арэне «Баньіца» зьмяшчальнасьцю 3000 чалавек.

ГК «Партызан»
Поўная назва Гандбольны клюб «Партызан Бялград»
Кароткая назва Партызан
Заснаваны 1948
Арэна Спартовы цэнтар «Баньіца»(sr), Бялград
Зьмяшчальнасьць: 3000
Прэзыдэнт Сьцяг Сэрбіі Срдан Цэкіч
Галоўны трэнэр Сьцяг Сэрбіі Аляксандар Брковіч
Чэмпіянат Супэрліга Сэрбіі па гандболе
2013—14 6-е месца
Форма
Клюбныя колеры          
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры


Хатняя
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры


Выязная
Спасылкі
Афіцыйная бачына
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
(абнаўленьне: 22 верасьня 2014)

Уваходзіць у склад спартовага клюбу «Партызан».

Мінуўшчына рэдагаваць

Клюб быў заснаваны ў красавіку 1948 року. Спачатку выступаў у вялікім гандболе(hr), першую гульню ў малы гандбол правёў 7 студзеня 1957.

29 лістапада 1959 року клюб заваяваў свой першы трафэй — Кубак Югаславіі(sr), прычым на той час «Партызан» выступаў у другой лізе. У сэзоне 1965-66 рокаў «Партызан» паўтарыў гэты посьпех, ізноў выступаючы ў другой лізе.

У сэзоне 1970-71 клюб вярнуўся ў першую лігу і трэцім разам стаў уладальнікам кубку краіны (то бок ізноў фактычна падчас свайго выступу ў другой лізе). Аднак пасьля бялградцы ня здолелі прыставацца да зьменаў у югаслаўскім гандболе і 17 рокаў правялі ў ніжэйшым дывізіёне. Аднойчы дайшлі да фіналу Кубку Югаславіі, дзе саступілі ў дадатковы час «Црвенай Зьвездзе» 22:24.

У 1991 року «Партызан» вярнуўся ў найвышэйшы дывізіён. У гэтае дзесяцігодзьдзе клюб сабраў калекцыю ўсіх трафэяў Югаславіі і Сэрбіі й Чарнагорыі. У 1993 упершыню заваяваў чэмпіёнскі тытул, перамогшы ў фінале плэй-офу «Црвену Зьвезду».

Дасягненьні рэдагаваць

Нацыянальныя спаборніцтвы рэдагаваць

  • Чэмпіянат Сэрбіі:
    • Чэмпіёны (9): 1993, 1994, 1995, 1999, 2002, 2003, 2009, 2011, 2012
    • Віцэ-чэмпіёны (8): 1992, 1996, 2004, 2007, 2013, 2021, 2022, 2023
  • Кубак Сэрбіі:
    • Уладальнікі (12): 1959, 1966, 1971, 1993, 1994, 1998, 2001, 2007, 2008, 2012, 2013, 2024
    • Фіналісты (4): 2003, 2004, 2006, 2009
  • Супэркубак Сэрбіі:
    • Уладальнікі (3): 2009, 2011, 2012
    • Фіналісты (1): 2013

Міжнародныя спаборніцтвы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

Фан-клюбы: