Цэле (гандбольны клюб)
Гандбо́льны клюб «Цэ́ле» (па-славенску: Rokometni Klub Celje), спонсарская назва Цэле Бровар Лашка (славен. Celje Pivovarna Laško) — славенскі гандбольны клюб з Цэле. Выступае ў Першай славенскай лізе. Пераможца Ліга чэмпіёнаў сэзону 2003—2004 рокаў.
Актуальны сэзон | |||
ГК «Цэле» | |||
Поўная назва | Rokometni Klub Celje | ||
---|---|---|---|
Кароткая назва | Цэле | ||
Мянушка(і) | «півавары» | ||
Заснаваны | 1946 | ||
Арэна | Арэна «Златарог» Зьмяшчальнасьць: 5500 | ||
Прэзыдэнт | Bojan Cizej | ||
Галоўны трэнэр | Branko Tamše | ||
Чэмпіянат | Славенская першая ліга | ||
2016—2017 | 1-е | ||
Форма | |||
Клюбныя колеры | |||
| |||
Спасылкі | |||
Афіцыйная бачына | |||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||
(абнаўленьне: 20 верасьня 2017) |
Мінуўшчына
рэдагавацьПасьля Другой сусьветнай вайны ў Цэле паўсталі адразу два гандбольныя клюбы: «Цэле» і «Алімп» — якія ў 1947 року ўтварылі адзінае спартовае аб’яднаньне «Кладывар».
У першым розыгрышы нацыянальнага чэмпіянату ў 1949 року «Цэле» адразу ж заваяваў чэмпіёнскі тытул у спаборніцтве з шасьцю іншымі камандамі, не зазнаўшы ніводнай паразы. Ягоная выйгрышная сэрыя са славенскімі клюбамі (за выняткам адзінай нічыёй) цягнулася да 1954 року.
Ад заснаваньня югаслаўскай гандбольнай лігі ў 1950 року «Цэле» ўдзельнічаў у фэдэральным розыгрышы. У 1950-я цікавасьць да палявога гандболу згасала, і паступова клюбы пераходзяць на гульню ў «маленькі гандбол». У першым матчы з шасьцю палявымі гульцамі «Цэле» разграміў люблянскі клюб зь лікам 43:4.
У 1953 року распачаўся першы сэзон югаслаўскай гандбольнай лігі, дзе клюб з Цэле заняў апошняе месца з шасьці ўдзельнікаў. Пасьля гэтага ён выступаў у рэгіянальнай лізе, зь якой здолеў выбрацца ў Першую славенскую лігу толькі ў 1961 року.
У 1964 року ізноў адбылося аб’яднаньне двух клюбаў з Цэле — ЖРК «Цэле» і «Партызана». У гэтым жа годзе ЖРК «Цэле» заняў другое месца ў славенскім чэмпіянаце, а праз год у фінале кубку рэспублікі адолелі зацятага суперніка — «Любляну». У сэзоне 1965—1966 рокаў «Цэле» ўпершыню стаў чэмпіёнам Славеніі, а праз год прайшоў кваліфікацыю ў Югаслаўскі гандбольны чэмпіянат. Першы ж сэзон клюбу на найвышэйшым узроўні скончыўся вылетам, аднак праз год «Цэле» вярнуўся ў Першую югаслаўскую лігу. Гэтым разам клюб затрымаўся ў ёй на тры гады, аднак пасьля чатыры гады правёў у навастворанай Другой фэдэральнай лізе. У 1976 року каманда зноў вярнулася ў найвышэйшы дывізіён і нават тройчы даходзіла да фіналу кубка Югаславіі (1976, 1978, 1980), хоць і саступіла ва ўсіх. У сэзоне 1978—1979 рокаў каманда зноў апусьцілася на ўзровень ніжэй, адкуль вярнулася ў 1983—1984, але толькі на адзін сэзон.
У 1989 року спонсарам каманды стаў бровар «Лашка». У наступным сэзоне каманда выйграла другі дывізіён і здабыла права гуляць у Першай югаслаўскай лізе. Тым часам адбыўся распад Югаславіі, таму была створаная Славенская гандбольная ліга. «Цэле» станавіўся ейным нязьменным чэмпіёнам першыя 10 гадоў (1992—2001), а ў сэзоне 2003—2004 рокаў упершыню здабыў кубак эўрапейскіх чэмпіёнаў[1].
Дасягненьні
рэдагавацьНацыянальныя
рэдагаваць- Чэмпіёны (21): 1991-92, 1992-93, 1993-94, 1994-95, 1995-96, 1996-97, 1997-98, 1998-99, 1999—2000, 2000-01, 2002-03, 2003-04, 2004-05, 2005-06, 2006-07, 2007-08, 2009-10, 2013-14, 2014-15, 2015-16, 2016-17
- Віцэ-чэмпіёны (3): 2001-02, 2011-12, 2012-13
- Уладальнікі (20): 1991-92, 1992-93, 1993-94, 1994-95, 1995-96, 1996-97, 1997-98, 1998-99, 1999—2000, 2000-01, 2003-04, 2005-06, 2006-07, 2009-10, 2011-12, 2012-13, 2013-14, 2014-15, 2015-16, 2016-17
- Фіналісты (3): 2001-02, 2004-05, 2008-09
- Супэркубак Славеніі:
- Уладальнікі (6): 2007, 2010, 2014, 2015, 2016, 2017
- Фіналісты (1): 2012
- Кубак Югаславіі:
- Фіналісты (3): 1975-76, 1977-78, 1979-80
Міжнародныя
рэдагаваць- Пераможцы (1): 2003-04
- Паўфіналы (6): 1996-97, 1997-98, 1998-99, 1999—2000, 2000-01, 2004-05
- Пераможцы (1): 2004
- Фіналісты (1): 2007
- Паўфіналы (2): 2002-03, 2011-12
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Celjani evropski prvaki (слав.) Rokomet. RTV Slovenija (24 красавіка 2004). Праверана 19 верасьня 2017 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйная бачына (слав.)