Мэталюрг Скоп’е (гандбольны клюб)

македонскі гандбольны клюб

ГК «Мэталю́рг Ско́п’е» (па-македонску: РК Металург Скопје) — македонскі гандбольны клюб з Скоп’я. Выступае ў Македонскай гандбольнай супэрлізе і рэгіянальнай СЭГА-Лізе.

Мэталюрг Скоп’е
Поўная назва Rakometen klub
Metalurg Skopje
Кароткая назва ГК Мэталюрг
Заснаваны 1971
Арэна Аўтакаманда, Скоп’е
Зьмяшчальнасьць: 2000
Прэзыдэнт Мінча Ярданаў
Галоўны трэнэр Дамір Стоянавіч
Чэмпіянат Македонская гандбольная супэрліга
2016—17 2 месца
Форма
Клюбныя колеры               
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры


Хатняя
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры


Выязная
Спасылкі
Афіцыйная бачына
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Мінуўшчына

рэдагаваць

Клюб быў заснаваны ў 1971 року пад патранажам сталеліцейнага заводу Скоп’я. Першымі гульцамі клюбу сталі супрацоўнікі прадпрыемства. У 1974 быў створаны моладзевы фарм-клюб, які стаў асновай для «Мэталюргу» цягам наступных дваццаці гадоў.

Дэбют «Мэталюргу» на міжнароднай арэне адбыўся ў 1993 року супраць бэльгійскага ГК «Гершталь Льеж» у Кубку гарадоў ЭГФ. Адгэтуль клюб стала ўдзельнічае ў міжнародных спаборніцтвах. У сэзоне 2012—2013 «Мэталюрг» першым з македонскіх клюбаў здолеў трапіць у чвэрцьфінал Лігі чэмпіёнаў, за год да гэтага дайшоўшы да 1/8 фіналу[1]. У сэзоне 2013—2014 клюб паўтарыў свой посьпех у гэтым турніры.

Дасягненьні

рэдагаваць
 
«Мэталюрг» у матчы Лігі чэмпіёнаў (2014)
Чэмпіёны (6): 2005—2006, 2007—2008, 2009—2010, 2010—2011, 2011—2012, 2013—2014
Уладальнікі (5): 2006, 2007, 2010, 2011, 2013

Хатняя арэна

рэдагаваць

ГК «Мэталюрг» праводзіць свае хатнія паядынкі на пляцоўцы «Аўтакаманда», якая знаходзіцца ва ўласнасьці клюбу. Зьмяшчальнасьць арэны — 2000 гледачоў.

  1. ^ Croatia Osiguranje Zagreb 26:21 RK Metalurg Skopje (анг.). EHF. Праверана 1 кастрычніка 2013 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць