Вэспрэм (гандбольны клюб)

Вугорскі гандбольны клюб

ГК «Вэ́спрэм» (па-вугорску: Veszprém KSE), спонсарская назва «Тэлеком Вэспрэм» (вуг. Telekom Veszprém KC) — вугорскі гандбольны клюб з Вэспрэму, заснаваны ў 1977 року. Выступае ў нацыянальным чэмпіянаце і Лізе чэмпіёнаў.

ГК Вэспрэм
Поўная назва «Тэлеком Вэспрэм» ГК
Кароткая назва Вэспрэм
Заснаваны 1977
Месцазнаходжаньне ВэспрэмВугоршчына
Арэна Вэспрэм Арэна
Зьмяшчальнасьць: 5096
Прэзыдэнт Караль Фоньё
Галоўны трэнэр Любамір Ураньеш
Чэмпіянат Нацыянальны чэмпіянат I
2016—2017 1-е месца
Форма
Клюбныя колеры          
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры


Хатняя
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры


Выязная
Спасылкі
Афіцыйная бачына
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
«Вэспрэм» у 2013 року

«Вэспрэм» — адна з наймацнейшых камандаў Вугоршчыны, 25-разовы чэмпіён і 26-разовы ўладальнік кубка краіны. Зьяўляецца адным з трох вугорскіх клюбаў, якія заваёўвалі і эўрапейскія трафеі.

Мінуўшчына Рэдагаваць

Заснаваны ў 1977 року пад назовам «Эпіцёк». Пасьля павелічэньня фінансаваньня ў 1981 року адбыўся рэзкі прагрэс клюбу, выхад у найвышэйшую вугорскую лігу, дзе ў першым жа сэзоне былі здабытыя срэбныя мэдалі. У наступным сэзоне «Эпіцёк» заваяваў бронзу чэмпіянату і стаў фіналістам кубка краіны, праз год зноўку заняў другія месцы ў чэмпіянаце і кубку. У 1984 року ўпершыню здабыты кубак Вугоршчыны, праз год — тытул чэмпіёнаў краіны.

Першы посьпех на міжнародным узроўні здарыўся ў 1990 року на гандбольным турніры чэмпіёнаў Добаю. Клюб тройчы даходзіў да фіналу Лігі чэмпіёнаў, двойчы заваёўваў Кубак уладальнікаў кубкаў, двойчы гуляў у фінале Супэркубка ЭГФ і двойчы станавіўся чэмпіёнам рэгіянальнай СЭГА-Лігі. Падобнага посьпеху не дасягаў ніводзін іншы вугорскі клюб.

Дасягненьні Рэдагаваць

Нацыянальныя Рэдагаваць

  • Чэмпіён Вугоршчыны: 25
    •   1985, 1986, 1992, 1993, 1994, 1995, 1997, 1998, 1999, 2001, 2002, 2003, 2004, 2005, 2006, 2008, 2009, 2010, 2011, 2012, 2013, 2014, 2015, 2016, 2017
    •   1981, 1983, 1987, 1989, 1990, 1991, 1996, 2000, 2007
    •   1982, 1984
  • Уладальнік Кубка Вугоршчыны: 26
    •   1984, 1988, 1989, 1990, 1991, 1992, 1994, 1995, 1996, 1998, 1999, 2000, 2002, 2003, 2004, 2005, 2007, 2009, 2010, 2011, 2012, 2013, 2014, 2015, 2016, 2017

Міжнародныя Рэдагаваць

Былыя назвы Рэдагаваць

  • 1977—1986: «Эпіцёк Вэспрэм»
  • 1987—1991: «АЕВ-Брамац Вэспрэм»
  • 1991—1992: «Брамац Вэспрэм»
  • 1992—2005: «Фотэкс Вэспрэм»
  • 2005—2012: МКБ(hu) «Вэспрэм»
  • 2013—2015: МКБ-МВМ(hu) «Вэспрэм»
  • з 2016: «Тэлеком Вэспрэм»

Вонкавыя спасылкі Рэдагаваць

  Вэспрэм (гандбольны клюб)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў