Лоўчэн Цэціне (гандбольны клюб)
«Ло́ўчэн» (па-сэрбску: Рукометни клуб Ловћен / Rukometni klub Lovćen) — чарнагорскі гандбольны клюб з Цэціне, створаны ў 1949 годзе. Выступае ў нацыянальным чэмпіянаце. «Лоўчэн» — найбольш пасьпяховы чарнагорскі клюб і адзіны з Чарнагорыі, які перамагаў у югаслаўскіх чэмпіянатах.
Лоўчэн Цэціне | |||
Поўная назва | Рукометни клуб Ловћен | ||
---|---|---|---|
Кароткая назва | Лоўчэн | ||
Заснаваны | 1949 | ||
Арэна | Спартовая арэна «Лоўчэн», Цэціне Зьмяшчальнасьць: 2020 | ||
Галоўны трэнэр | Ранка Попавіч | ||
Чэмпіянат | Першая ліга | ||
2022–2023 | 1-е месца | ||
Форма | |||
Клюбныя колеры | |||
| |||
Спасылкі | |||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Спартовае таварыства «Лоўчэн» | |||
---|---|---|---|
Футбол | Гандбол | Баскетбол | |
Настольны тэніс | Атлетыка | Тэніс | |
Аўтагонкі | Бокс | Вэляспорт |
Мінуўшчына
рэдагавацьГК «Лоўчэн» створаны ў 1949 року ў складзе спартовага клюбу «Лоўчэн». Узыходжаньне пачалося з 1980-х гадоў, калі «Лоўчэн» замацаваўся ў другой югаслаўскай лізе. У другой палове 80-х «Лоўчэн» стаў першым мужчынскім клюбам з Чарнагорыі, які трапіў у Першую лігу Югаславіі.
Першы свой сэзон (1988—1989) у найвышэйшым дывізіёне клюб з Лоўчэну скончыў на 6-м месцы. Згуляўшы ў першай лізе 3 сэзоны, па выніках сэзону 1990—1991 рокаў «Лоўчэн» вылецеў у ніжэйшую лігу, адкуль вярнуўся ў 1995. Гэтым разам чарнагорцы дабіліся большага посьпеху. Ужо ў першым сэзоне яны занялі ў чэмпіянаце другое месца, што ўпершыню дало ім магчымасьць удзельнічаць у эўрапейскім спаборніцтве. Два наступныя сэзоны клюб таксама займаў прызавыя месцы ў саюзным чэмпіянаце і даходзіў да чвэрцьфіналаў эўрапейскіх Кубку гарадоў і Кубку ЭГФ.
17 траўня 2000 «Лоўчэн» упершыню атрымаў тытул чэмпіёна Югаславіі і атрымаў магчымасьць выступіць у Лізе чэмпіёнаў. Сэзон 2000—2001 рокаў стаў самым пасьпяховым у ягонай гісторыі. «Лоўчэн» заняў першае месца ў групе D і дайшоў да чвэрцьфіналу Лігі чэмпіёнаў, а на мясцовым узроўні другім разам заваяваў чэмпіёнства.
У сэзоне 2001—2002 рокаў «Лоўчэн» ізноў выступаў у Лізе чэмпіёнаў, упершыню заваяваў Кубак Югаславіі, а ў чэмпіянаце саступіў у трох драматычных матчах сэрыі плэй-оф бялградзкаму «Партызану» (24:23, 24:25, 24:25). Праз рок чарнагорцы паўтарылі посьпех у Кубку Югаславіі.
Пасьля абвяшчэньня незалежнасьці Чарнагорыі «Лоўчэн» стаў першым пераможцам нацыянальнага чэмпіянату, скончыўшы сэзон 2006—2007 рокаў з вынікам 18 перамог, 1 нічыя, 1 параза. Аднак у 2007—2011 яны ня здолелі ніводнага разу заваяваць чэмпіёнскі тытул, хоць тройчы станавіліся ўладальнікамі кубку краіны.
Урэшце ў сэзонах 2011/12 і 2012/13 рокаў клюб двойчы зрабіў дубаль, прычым у апошнім сэзоне паказаў абсалютны вынік, атрымаўшы перамогі ва ўсіх 21 матчах чэмпіянату і кубку.
Дасягненьні
рэдагавацьНацыянальныя спаборніцтвы
рэдагавацьЧэмпіянат Чарнагорыі:
- 10 × — 2007, 2012, 2013, 2014, 2015, 2018, 2019, 2020, 2021, 2023
- 6 × — 2008, 2009, 2011, 2016, 2017, 2022
- 1 × — 2010
Чэмпіянат Саюзнай рэспублікі Югаславія і Сэрбіі й Чарнагорыі:
- 2 × — 2000, 2001
- 4 × — 1997, 1999, 2002, 2003
- 2 × — 1998, 2006
- 12 × — 2009, 2010, 2011, 2012, 2013, 2014, 2015, 2017, 2018, 2020, 2021, 2022
Кубак Саюзнай рэспублікі Югаславія і Сэрбіі й Чарнагорыі:
- 2 × — 2002, 2003
Міжнародныя спаборніцтвы
рэдагаваць- 2000/01: чвэрцьфінал
- 2001/02: групавы этап
- 2012/13: групавы этап
- 2002/03: 1/8 фіналу
- 2003/04: 1/8 фіналу
- 2005/06: 1/16 фіналу
- 2009/10: 1/16 фіналу
- 2010/11: 1/16 фіналу
- 2011/12: 1/16 фіналу
- 1997/98: 1/16 фіналу
- 1999/00: 1/4 фіналу
- 2007/08: 1/16 фіналу
- 2008/09: 1/8 фіналу
- 2010/11: 1/16 фіналу
- 2012/13: другі адборачны раўнд
- 2013/14: першы адборачны раўнд
- 2015/16: першы адборачны раўнд
- 2019/20: першы адборачны раўнд
- 2006/07: 1/4 фіналу
- 1998/99: 1/4 фіналу