Рэч Паспалітая трох народаў
Рэч Паспалі́тая трох наро́даў (па-лацінску: Res Publica, па-польску: Rzeczpospolita, па-летувіску: Trijų Tautų Respublika, па-руску: Рѣч Посполита) — палітычны праект XVII стагодзьдзя па пераўтварэньні канфэдэрацыі Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага (таксама вядомай як Рэч Паспалітая абодвух народаў) у трыадзіную дзяржаву з далучэньнем(en) да яе Вялікага княства Рускага, створанага на ўкраінскіх землях.
Рэч Паспалітая трох народаў па-лацінску: Res Publica, па-польску: Rzeczpospolita, па-летувіску: Trijų Tautų Respublika, па-руску: Рѣч Посполита | ||||
| ||||
| ||||
Рэч Паспалітая трох народаў паводле Гадзяцкай угоды 1658 з вылучаным Вялікім княствам Рускім | ||||
Сталіца | Варшава, Вільня, Кіеў | |||
Форма кіраваньня | манархія |
Перадумовы
рэдагавацьУ 1569 паводле ўмоваў Люблінскай уніі рускія землі Вялікага Княства Літоўскага адышлі да Рэчы Паспалітай. У XVII стагодзьдзі на гэтых тэрыторыях адбылася сэрыя бунтаў і казацкіх паўстаньняў, найбольшым зь якіх стала паўстаньне Хмяльніцкага. Гэтыя канфлікты аслабілі Рэч Паспалітую, асабліва пасьля здачы Багданам Хмяльніцкім Украіны Масковіі падчас Пераяслаўскае рады ў 1654 року.
Гадзяцкая унія
рэдагавацьАпынуўшыся перад фактам зацяжной вайны з Расеяй 1654—1667, Рэч Паспалітая фармальна пагадзілася на стварэньне новага, трэцяга ўдзельніка уніі, якім мела быць Вялікае княства Рускае. У 1658 року ў Гадзячы гетман Украіна Іван Вігоўскі і прадстаўнікі Рэчы Паспалітае падпісалі дамову, паводле якое ўсе тры бакі уніі мелі роўныя правы ў новай дзяржаве.
Гэтае запозьненае рашэньне, аднак, разьдзяліла запароскае казацтва на прапольскую і прарасейскую партыі і ў рэшце рэшт прывяло да Руіны. Па сканчэньні вайны з Расеяй Украіна была падзеленая на правабярэжную (засталася ў Рэчы Паспалітай) і левабярэжную частку (анэксаваную Масковіяй).
Паўстаньне 1863 году
рэдагавацьДа ідэі Рэчы Паспалітай трох народаў вярнуліся ў часе паўстаньня 1863 року, беспасьпяхова спрабуючы падняць паўстаньне на літоўскіх і рускіх землях. Выразам гэтых памкненьняў была спроба аднаўленьня Гарадзельскай уніі падчас патрыятычнай маніфэстацыі 1861 року ў Гарадле, куды зьехалася польская, літоўская, валынская і падольская шляхта. Унія мела ахапіць тры народы: палякаў, літвінаў і русінаў. Адлюстраваньнем гэтага памкненьня было прыняцьце Нацыянальным урадам новага гербу, які акрамя гербаў Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага меў постаць арханёла Міхаіла, заступніка Кіеву[1][2].
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Sławomir Kalembka. Powstanie styczniowe 1863—1865: Wrzenie, bój, Europa, wizje. — Warszawa: Bellona, 1990. — ISBN 83-01-06011-5
- ^ Stefan Kieniewicz. Powstanie styczniowe. — Warszawa: Wiedza Powszechna, 1972. — ISBN 83-01-03652-4
Літаратура
рэдагаваць- Piotr Kroll. Od ugody hadziackiej do Cudnowa. Kozaczyzna między Rzecząpospolitą a Moskwą w latach 1658—1660. — Warszawa: Wydawnictwa Uniwersytetu Warszawskiego, 2008. — ISBN 978-83-235-0496-2
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Рэч Паспалітая мноства культураў (пол.)
- Як Польшча страціла Ўкраіну (пол.)