Нацыянальны ўрад (1863—1864)

Нацыянальны ўрад — вярхоўны орган улады, які дзейнічаў падчас паўстаньня 1863—1864 гадоў на землях былой Рэчы Паспалітай.

Герб Рэчы Паспалітай у часы паўстаньня 1863—1864 гадоў

Часовы нацыянальны ўрад быў утвораны ў ноч з 22 на 23 студзеня 1863 году ў выніку рэарганізацыі Цэнтральнага нацыянальнага камітэту, зьяўляўся найвышэйшым органам выканаўчай улады за часамі паўстаньня 1863—1864 гадоў. 22 студзеня Часовы нацыянальны ўрад выдаў Маніфэст пра пачатку паўстаньня, прыняў пастанову аб вызваленьні сялянаў ад прыгону (пры ўмове падтрымкі паўстаньня). Урад прапанаваў Людвіку Мераслаўскаму заняць пасаду дыктатара паўстаньня. Але пасьля дзьвюх няўдалых сутычак з расейскімі войскамі ён падаў у адстаўку. Пасьля пераходу ініцыятывы ў рукі «белых» Часовы нацыянальны ўрад быў перайменаваны ў Нацыянальны ўрад.

Нацыянальны ўрад быў адначасова і найвышэйшым заканадаўчым і выканаўчым органам улады паўстанцаў, была створана свая спэцслужба, якая адказвала, сярод іншага, за збор падаткаў, працу тайнай пошты, цэнзуру прэсы.

Нацыянальны ўрад прыпыніў сваю дзейнасьць 10 красавіка 1864 году ў выніку арышту апошняга дыктатара паўстаньня Рамуальда Траўгута.

Сьпіс кіраўнікоў Нацыянальнага ўраду (1863—1864)

рэдагаваць
Імя, прозьвішча пасада Прыняў паўнамоцтвы Пакінуў пасаду Працягласьць тэрміну на пасадзе
1 Стэфан Баброўскі старшыня Выканаўчага камітэту Часовага нацыянальнага ўраду 21 студзеня 1863 17 лютага 1863 27 дзён
- Людвік Мераслаўскі дыктатар паўстаньня 17 лютага 1863 11 сакавіка 1863 22 дні
- Марыян Лангіевіч дыктатар паўстаньня 11 сакавіка 1863 18 сакавіка 1863 7 дзён
- Стэфан Баброўскі, Агатон Гілер, Юзэф Каэтан Яноўскі чальцы Выканаўчага камітэту дыктатара 19 сакавіка 1863 20 сакавіка 1863 1 дзень
2 Стэфан Баброўскі старшыня Часовага нацыянальнага ўраду 21 сакавіка 1863 12 красавіка 1863 22 дня
3 Агатон Гілер старшыня Часовага нацыянальнага ўраду, ад 10 траўня 1863 старшыня Нацыянальнага ўраду 12 красавіка 1863 23 траўня 1863 41 дзень
4 Францішак Дабравольскі старшыня Нацыянальнага ўраду 23 траўня 1863 9 чэрвеня 1863 17 дзён
5 Пятро Кабылянскі старшыня Нацыянальнага ўраду 9 чэрвеня 1863 10 чэрвеня 1863 1 дзень
6 Караль Маеўскі старшыня Нацыянальнага ўраду 14 чэрвеня 1863 17 верасьня 1863 95 дзён
7 Францішак Дабравольскі старшыня Нацыянальнага ўраду 17 верасьня 1863 17 кастрычніка 1863 30 дзён
8 Рамуальд Траўгут дыктатар Нацыянальнага ўраду 17 кастрычніка 1863 10 красавіка 1864 176 дзён
9 Аляксандр Вашкоўскі начальнік гораду Варшава 12 красавіка 1864 19 сьнежня 1864 251 дзень
10 Браніслаў Бжэзінскі старшыня Нацыянальнага ўраду 20 красавіка 1864 кастрычнік 1864 невядома