Міратворца (вэбсайт)
Сайт «Міратворца» — інтэрнэт-прадстаўніцтва Цэнтру дасьледаваньня прыкметаў злачынстваў супраць нацыянальнай бясьпекі Ўкраіны, міру, бясьпекі чалавецтва і міжнароднага правапарадку.
Цэнтар «Міратворца» | |
Слоган | «Pro bono publico» (Дзеля супольнага дабрабыту) |
---|---|
Тып | грамадзкая арганізацыя і сродак нянавісьці[d] |
Даступныя мовы | украінская, расейская, ангельская |
Уладальнік | Георгій Барысавіч Тука[d] |
Пачатак працы | 2014 г. |
Камэрцыйны? | Не |
Актуальны стан | Сайт працуе |
Рэйтынг Alexa | 184 003[1] і 256 291[2] |
myrotvorets.center |
Агульныя зьвесткі ды гісторыя стварэньня
рэдагавацьСтвораны ўвесну 2014 году групаю навукоўцаў і адмыслоўцаў па пытаньнях дасьледаваньня згаданых фактараў як такіх, што складаюць істотную пагрозу ўкраінскай дзяржаве ды супольнасьці, ў межах работы валянтэрскай групы «Народны тыл».
Мэтаю цэнтру ёсьць наданьне інфармацыйна-кансультацыйнай дапамогі органам выканаўчай улады з мэтай канчатковага ўсталяваньня міру ва Ўкраіне. У сваёй рабоце асаблівую ўвагу Цэнтар надае праявам тэрарыстычнай і сэпаратысцкай дзейнасьці на тэрыторыі Ўкраіны.
Крыніцамі інфармацыі для работы Цэнтру ёсьць, у першую чаргу, агульнадаступныя матэрыялы, што месьцяцца ў сетцы Інтэрнэт, друкаваных выданьнях, і інш. Апроч таго, Цэнтар карыстаецца інфармацыяй, якую даюць прыватныя асобы на ўмовах канфідэнцыйнасьці; згодна зь дзейным заканадаўствам Ўкраіны, інфармацыя, якая зьмяшчаецца ў ананімных зваротах, у рабоце Цэнтру не выкарыстоўваецца.
Цэнтар працуе ў партнэрстве са службаю бясьпекі Ўкраіны, Генэральным штабам Узброеных сілаў Украіны, міністэрствам унутраных справаў Украіны, дзяржаўнай памежнай службай Украіны і дзяржаўнай пэнітэнцыярнай службай Украіны.
Дзякуючы рабоце Цэнтру на працягу 2014 году на тэрыторыі Ўкраіны была ідэнтыфікаваная і затрыманая значная колькасьць тэрарыстаў, расейскіх наймітаў і прадстаўнікоў сэпаратысцкіх рухаў. Высокую ацэнку рабоце Цэнтру даў, у тым ліку, камандзір батальёну "Міратворца" Андрэй Цецярук і дарадчык міністра ўнутраных справаў Украіны Антон Герашчанка.
Практычна з самага пачатку работы сайту «Міратворца» з улікам ягонай эфэктыўнасьці ды выкліканай гэтым панікай у шэрагах сэпаратыстаў ягоную базу дадзеных ў расейскім і прарасейскім друку пачалі называть «расстрэльнымі сьпісамі»[3][4][5].
Станам на 13 красавіка 2015 году база дадзеных «Міратворцы» складала больш за 30 тысяч асобаў.
Дэвізам сайту і цэнтру ёсьць лацінскі выраз «Pro bono publico» (па-беларуску: Дзеля супольнага дабрабыту).
Апэрацыі
рэдагавацьУвесну 2015 году стала вядома пра некалькі спэцапэрацыяў, зьдзейсьненых супрацоўнікамі Цэнтру:
Апэрацыя «Гюльчатай». Скарыстаўшы мэдыйны рэзананс, выкліканы забойствамі Алега Калашнікава і Алеся Бузіны, Цэнтар атрымаў дадзеныя вялікай колькасьці (некалькіх тысячаў або дзясяткаў тысячаў) баевікоў ДНР і ЛНР, расейскіх наймітаў, вайсковаслужбоўцаў РФ, якія ваююць на тэрыторыі Ўкраіны, і інш.[6][7]
Апэрацыя «Разводной ключ». Падчас апэрацыі былі перахопленыя некалькі соцен тысяч эўра ды спэцыяльны вайсковы рыштунак, сабраныя прыхільнікамі ДНР і ЛНР у краінах ЭЗ і ЗША, і скіраваныя на патрэбы ЗСУ[8][9]. Таксама падчас апэрацыі супрацоўнікі Цэнтру атрымлівалі апэратыўную інфармацыю пра дзеяньні баевікоў у раёне Славянску ды Краматорску [8]. Згодна зь некаторымі крыніцамі, падчас апэрацыі «Разводной ключ» цэнтр «Міратворца» выступаў прыкрыцьцём замежнай дзейнасьці СБУ.[10]
Апэрацыя атрыманьня з акупаваных тэрыторыяў анкетных дадзеных на 1542-х баевікоў незаконных узброеных фармаваньняў (гл. ілюстрацыю з твітэра сайту).
Пасьля зьдзяйсьненьня гэтых апэрыцыяў супрацоўнікі Цэнтру былі ўзнагароджаныя мэдалямі й імянною зброяй.[11][12]
Дачыненьні з уладнымі структурамі
рэдагавацьПасьля таго, як сайт «Міратворца» здабыў слыннасьць ды здольнасьць утвараць мэдыйны рэзананс у зьвязку з праведзенымі супрацоўнікамі Цэнтру спэцапэрацыямі, амбудсмэн Украіны Валерыя Луткоўская выступіла з патрабаваньнем закрыцьця сайту ды прыпыненьня работы Цэнтру, матывуючы гэта неправамерным выкарыстаньнем асабістых дадзеных патэнцыйных тэрарыстаў[13]. У адказ Служба Бясьпекі Ўкраіны разпаўсюдзіла заяву са сьцьвярджэньнем, што не знаходзіць парушэньняў заканадаўства Ўкраіны ў дзейнасьці сайту «Миротворець»[14].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ https://www.alexa.com/siteinfo/myrotvorets.center
- ^ https://www.alexa.com/siteinfo/psb4ukr.org
- ^ Украинцев ставят к стене объявленной смерти (рас.)
- ^ В «расстрельном списке» украинских националистов пять журналистов «Комсомолки» (рас.)
- ^ Officïele dodenlijst circuleert in Oekraïne (нід.)
- ^ Операция «Гюльчатай» (рас.)
- ^ Операция «Гюльчатай. Продолжение.» (рас.)
- ^ а б Операция «Разводной ключ» (рас.)
- ^ Антон Геращенко: Операция «Разводной ключ» (рас.)
- ^ Геращенко: СБУ перехватила финпомощь ДНР и направила на нужды ВСУ (рас.)
- ^ Об участии руководства и системных Администраторов Центра «Миротворец» в следственных действиях (рас.)
- ^ Пособников убийства Олеся Бузины наградили именным оружием (рас.)
- ^ Омбудсмен Лутковская требует закрыть сайт «Миротворец» (рас.)
- ^ Творці сайту «Миротворець» не порушили законодавство України — СБУ (укр.)
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Сайт «Міратворца»
- Валянтэры запусьцілі ў інтэрнэце сайт пра здраднікаў і наймітаў, якія ваююць супраць Украіны
- Создан сайт psb4ukr.org на котором собирается вся информация про террористов
- Bолонтери зібрали вже понад 7500 профілів сепаратистів (укр.)
- Website PSB4UKR.ORG collects information about Putin's terrorists (анг.)
- Создана база с фамилиями 7500 боевиков и их пособников (рас.)
- В созданной на Украине базе данных участников сепаратистского движения в Крыму и Донбассе больше трети — россияне (рас.)
- «Миротворец» — это только начало (рас.)
- Declarațiile oficiale că în Ucraina nu se află armată rusă nu mai au nicio valoare