Ісая Бэрлін
Ісая Бэрлін (па-ангельску: Isaiah Berlin; 6 чэрвеня 1909 — 5 лістапада 1997) — ангельскі філёзаф, гісторык ідэяў, тэарэтык. Ляўрэат Ерусалімскай прэміі 1979 году.
Ісая Бэрлін | |
па-ангельску: Isaiah Berlin | |
Імя пры нараджэньні | па-латыску: Jesaja Berlins |
---|---|
Дата нараджэньня | 6 чэрвеня 1909[1][2][3][…] |
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 5 лістапада 1997[1][2][3][…] (88 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Школа/традыцыя | лібэралізм, аналітычная філязофія |
Асноўныя зацікаўленасьці | палітычная філязофія, гісторыя ідэяў, філязофія гісторыі, лібэралізм, этыка, марксізм, гісторыя Расеі, расейская літаратура, сучасная гісторыя, рамантызм |
Значныя ідэі | Дзьве канцэпцыі свабоды, ацэнкавы плюралізм, зваротная асьвета |
Аказалі ўплыў | Робін Джордж Колінгвуд[d] і Раймон Арон[d] |
Вучні | Джэфры Мідглі[d] |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьІсая Бэрлін нарадзіўся ў Рызе, быў адзіным выжыўшым дзіцём у заможнай габрэйскай сям’і. Разам зь сям’ёю жыў у Пскове, сьведка падзеяў лютаўскай рэвалюцыі і кастрычніцкага перавароту 1917 году. Сям’я зьехала з Латвіі ў Ангельшчыну ў 1920 годзе. У 1935 годзе Ісая бліскуча скончыў Оксфардзкі ўнівэрсытэт і атрымаў ступень магістра. У 1941 годзе Ісая Бэрлін працаваў у брытанскай службе інфармацыі ў Нью-Ёрку. У 1942—1945 гадох ён — першы сакратар брытанскага пасольства ў ЗША, яго справаздачы пра настроі ў Вашынгтоне вывучаў Ўінстан Чэрчыль.
У 1974 г. ён стаў прэзыдэнтам Брытанскай акадэміі. З 1975 г. І. Бэрлін — прафэсар сацыяльна-палітычных навук у каледжы Ўсіх Душ у Оксфардзе.
Быць лібэралам, значыць жыць і даваць жыць іншым. | ||
—Ісая Бэрлін |
Лібэральная дзяржава — гэта дзяржава з максымальнай воляй для адных індывідаў, сумяшчальнай з максымальнай воляй для іншых індывідаў. У дзяржавы павінна быць адказнасьць перад людзьмі, і яна павінна абараняць слабых ад моцных. | ||
—Ісая Бэрлін |
У 1957 годзе каралева Вялікабрытаніі ўзьвяла Ісаю Бэрліна ў рыцарскі сан, а ў 1971 годзе ён стаў кавалерам ордэна «За заслугі». Памёр у 1997 годзе.
Працы
рэдагаваць- 1939 «Карл Маркс» (Karl Marx: His Life and Environment)
- 1953 «Вожык і ліса» (The Hedgehog and the Fox: An Essay on Tolstoy's View of History)
- 1955 «Гістарычная непазьбежнасьць»
- 1956 «Стагодзьдзе асьветы» (The Age of Enlightenment: The Eighteenth-Century Philosophers)
- 1958 «Дзьве канцэпцыі волі»
- 1969 «Чатыры эсэ пра волю» (Four Essays on Liberty)
- 1978 «Рускія мысьляры» (Russian Thinkers)
- 1978 «Паняцьці й катэгорыі» (Concepts and Categories: Philosophical Essays)
- 1979 «Супраць плыні» (Against the Current: Essays in the History of Ideas)
- 1980 «Асабістыя ўражаньні» (Personal Impressions)
- 1990 «Скрыўленае дрэва чалавецтва: часткі з гісторыі ідэй» (The Crooked Timber of Humanity: Chapters in the History of Ideas)
- 1996 «Сэнс рэальнасьці» (The Sense of Reality: Studies in Ideas and their History)
Шматлікія працы І. Бэрліна прысьвечаны гісторыі рускай думкі, у прыватнасьці, нараджэньню рускай інтэлігенцыі, яе ўнёску ў лібэралізм і яе разладу з заходнім лібэралізмам.
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ а б Sir Isaiah Berlin // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ а б Isaiah Berlin // Internet Philosophy Ontology project (анг.)
- ^ а б Isaiah Berlin // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ Catalog of the German National Library (ням.)
- ^ Oxford Dictionary of National Biography (анг.) / C. Matthew — Oxford: OUP, 2004.