Швэдзкая брама (Рыга)
брама | |
Краіна | Латвія |
Месцазнаходжаньне | Рыга |
Каардынаты | 56°57′05″ пн. ш. 24°06′23″ у. д. / 56.95139° пн. ш. 24.10639° у. д.Каардынаты: 56°57′05″ пн. ш. 24°06′23″ у. д. / 56.95139° пн. ш. 24.10639° у. д. |
Дата заснаваньня | 1698 |
Швэдзкая брама | |
Швэдзкая брама на Вікісховішчы |
Швэдзкая брама (па-латыску: Zviedru vārti, па-швэдзку: Svenskporten) — помнік культуры, архітэктурны комплекс, разьмешчаны ў некалькіх дамах на вуліцы Торня ў Старым горадзе Рыгі, Латвія.
Гісторыя
рэдагавацьУ канцы XVII стагодзьдзя ўздоўж гарадзкога муру будуюцца жылыя дамы́. Да іх неабходна было пракласьці праезд, які б можна было зачыняць. З гэтай мэтай у 1698 годзе, падчас швэдзкага панаваньня, у муры жылога дому была прабіта новая гарадзкая брама. Побач некалі знаходзілася абарончая вежа Юргена — цяпер яе рэшткі ўбудаваныя ў суседні з брамай дом № 11.
У 1926 годзе брама была арэндаваная ў гораду Грамадой архітэктараў Латвіі, і будынак быў перабудаваны. Увесь комплекс атрымаў сёньняшні выгляд пасьля рэканструкцыяў 1953—1956 і 1986—1987 гадоў.
Швэдзкая брама ў літаратуры
рэдагавацьГерой сэрыі дэтэктыўных раманаў швэдзкага пісьменьніка Гэнінга Манкеля Курт Валяндэр наведаў Швэдзкую браму ў рамане Рыскія сабакі.