Марыс Янсанс
Ма́рыс Я́нсанс (Mariss Jansons) (14 студзеня 1943 — 30 лістапада 2019) — латыскі і расейскі дырыгент.
Марыс Янсанс | |
![]() | |
Дата нараджэньня | 14 студзеня 1943[1][2][3][…] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 1 сьнежня 2019[4][5][6][…] (76 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Прычына сьмерці | сардэчнае захворваньне[d][9][10] |
Месца пахаваньня | |
Грамадзянства | СССР, Латвія |
Месца вучобы | |
Прафэсія | Дырыгент |
Навуковая сфэра | conducting[d][11] і музыка[11] |
Месца працы | |
Жанры | клясычная музыка |
Інструмэнты | фартэпіяна і арган[d] |
Лэйблы | EMI[d] |
Бацька | Арвідс Янсанс[d][12] |
Узнагароды | ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() |
БіяграфіяРэдагаваць
Сын дырыжoра Арвіда Янсанса. Яго матуля, сьпявачка Іраіда Янсонэ, габрэйка з паходжаньня, нарадзіла яго ў Рызе.
У 1956 годзе Марыс паступіў у Ленінградзкую Кансэрваторыю, дзе навучаўся йгры на фартэпіяна й дырыґаваньня. У 1969 працягваў навучаньне ў Вене ў Ганса Свароўскага і ў Зальцбургу ў Гэрбэрта фон Караяна.
У 1973 Марыс Янсанс быў прызначаны другім дырыжoрам Ленінградзкага Філярманічнага аркестру (сёньня Санкт-Пецярбурскі Філярманічны аркестар). Ад 1979 да 2000 быў галоўным дырыжoрам Філярманічнага аркестра ў Осла, Нарвэгія.
У красавіку 1996 году ў Осьлё Марыс Янсанс ледзь не памёр ад інфаркту міякарда падчас прадстаўленьня опэры Багема Джакама Пуччыні. Акрамя нарвэскага аркестру ў розны час кіраваў таксама Лёнданскім сымфанічным аркестрам, Пітсбурскім сымфанічным аркестрам і Сымфанічным аркестрам Баварскага Радыё.
Ад 1 верасьня 2004 году Марыс Янсанс зьяўляецца шостым па ліку галоўным дырыжoрам Каралеўскага аркестра Канцэртгебаў у Амстэрдаме, ягоным папярэднікам быў Рыкарда Шайі.
У 2006 дырыгаваў навагоднім канцэртам у Вене. У канцэртным сэзоне 2005-2006 дырыґаваў цыклем канцэртаў, прысьвечаных стагодзьдзю Шастаковіча.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
- Каралеўскі аркестар Канцэртгебаў (па-нідэрляндзку й па-ангельску)
- Філярманічны аркестар у Осла (па-нарвэску й па-ангельску)
- ^ Mariss Jansons // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ Mariss Jansons // Discogs (анг.) — 2000.
- ^ Mariss Jansons // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.) / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
- ^ Zum Tod von Mariss Jansons Ein Dirigent von Weltruhm — Deutschlandfunk Kultur, 2019.
- ^ Conductor emeritus Mariss Jansons 1943-2019 — Каралеўскі аркестр Кансертгебау, 2019.
- ^ а б Mensenlinq // Mensenlinq
- ^ Le chef d’orchestre letton Mariss Jansons est mort (фр.) // Le Monde — Paris: Societe Editrice Du Monde, 2019. — ISSN 0395-2037; 1284-1250; 2262-4694
- ^ Mariss Jansons — France Musique.
- ^ https://www.theguardian.com/music/2019/dec/01/mariss-jansons-obituary
- ^ https://www.nytimes.com/2019/12/02/arts/music/mariss-jansons-dead.html
- ^ а б Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ https://www.francemusique.fr/personne/mariss-jansons