Латтэлеком
Каардынаты: 56°57′5″ пн. ш. 24°7′26″ у. д. / 56.95139° пн. ш. 24.12389° у. д.
«Латтэлеком» («Тэт»[1]) — дзяржаўнае прадпрыемства сувязі Латвіі, заснаванае ў студзені 1992 году.
«Латтэлеком» | |
лат. Lattelecom | |
Тып | таварыства з абмежаванай адказнасьцю |
---|---|
Заснаваная | 9 студзеня 1992 (32 гады таму) |
Заснавальнікі | Урад Латвіі |
Уласьнікі | Урад Латвіі (51 %), «Тэліа» (Сольна, Стакгольмскі лэн, Швэцыя; 49 %) |
Краіна | Латвія |
Разьмяшчэньне | Рыга |
Адрас | Цэнтральны раён, вул. Млына, д. 105[1] |
Ключавыя фігуры | Юрыс Гулбіс[2] |
Галіна | сфэра паслугаў |
Паслугі | сувязь, інтэрнэт-тэлебачаньне |
Абарачэньне | ▲199,632 млн эўра (2017 г.)[3] |
Апэрацыйны прыбытак | ▲41,243 млн эўра (2017 г.) |
Чысты прыбытак | ▲40,74 млн эўра (2017 г.) |
Лік супрацоўнікаў | 1709 (2018 г.) |
Матчына кампанія | Урад Латвіі |
Даччыныя кампаніі | ТАА «Балтыйская кампутарная акадэмія», ТАА «Латтэлеком Тэхналёгія», ТАА «Рашэньні Цытрус», ТАА «Хэліё Мэдыя»[4] |
Аўдытар | «Эрнст і Янг Балтыі» (Рыга) |
На 2019 год ТАА «Латтэлеком» валодала 19 крамамі ў 12 гарадах Латвіі, зь іх 7 у Рызе і 2 у Е́лгаве[5]. Аказвала паслугі тэлефоннай сувязі і доступу ў Сеціва, у тым ліку сеціўнага тэлебачаньня, больш як палове хатніх гаспадарак Латвіі.
Даччыныя прадпрыемствы
рэдагавацьНа 2019 год ТАА «Латтэлеком» валодала 4 даччынымі прадпрыемствамі.
- ТАА «Балтыйская кампутарная акадэмія». Прапануе звыш 200 навучальных курсаў у галіне праграмаваньня, сецявой апаратуры, інфармацыйнай бясьпекі і кіраваньня праектамі[6]. Заснаваная 9 траўня 1994 году ў якасьці вучэльні «Софт-Тронік», што атрымала сучасную назву ў 2000 годзе пры далучэньні да прадпрыемства «Мікралінк». У 2005 годзе стала даччыным прадпрыемствам «Латтэлекому». У 2001 годзе адчыніла аддзяленьне ў Летуве, у 2005-м — у Эстоніі[7].
- ТАА «Латтэлеком Тэхналёгія». Пастаўляе апраграмаваньне і кампутары прадпрыемствам краінаў Балтыі. Налічвае звыш 100 адмыслоўцаў[8]. Заснаваная ў 1991 годзе ў якасьці прадпрыемства «Фортэх», якое ў 2000 годзе ўваходзіць у склад эстонскага прадпрыемства «Мікралінк». У лістападзе 2005 году «Латтэлеком» набывае ТАА «Мікралінк Латвіі», якое 18 траўня 2006 году атрымала сучасную назву[9].
- ТАА «Рашэньні Цытрус». Узводзіць сеткі сувязі, электрасеткі і сэрвэры. Наймае звыш 280 супрацоўнікаў[10]. Заснаванае 28 ліпеня 2005 году на аснове аддзелу падтрымкі сетак ТАА «Латтэлеком». У сьнежні 2006 году адчынілі аддзяленьні ў Летуве[11].
- ТАА «Хэліё Мэдыя». Стварае тэлеперадачы, якія паказвае праз 3 уласныя тэлеканалы «360ТБ», жаночы «СТБ Першы» і «РыгаТБ24». Таксама прапануе пакеты замежных тэлеканалаў і загадвае тэлефоннай даведкай 1188[12].
Мінуўшчына
рэдагаваць9 студзеня 1992 году ўрад Латвіі стварыў прадпрыемства сувязі «Латтэлеком». 9 верасьня 1992 году запусьцілі 1-ю лічбавую цэнтраль, што забясьпечыла аўтаматычную міжнародную сувязь. 14 студзеня 1994 году ўрад Латвіі і ангельска-фінскае АТ «Зносіны нахілаў» заключылі пагадненьне аб пераўтварэньні прадпрыемства ў сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасьцю. У выніку ангельскае «Кабэльна-бяздротавае» ААТ (Брэкнэл, графства Баркшэр) і АТ «Сувязь Фінляндыі» разам набылі 49 % паёў ТАА «Латтэлеком». 24 лістапада 1995 году ў Цэсісе адчынілі 1-ю лічбавую цэнтраль па-за сталіцай. 18 верасьня 1996 году запусьцілі тэлефонную даведку 118. 12 сьнежня 1997 году запрацавала лічбавая цэнтраль у Дзьвінску. 15 красавіка 1998 году «Латтэлеком» прапанаваў прадпрыемствам паслугі лічбавай сеткі з інтэграцыяй службаў і злучэньня лякальных вылічальных сетак. 22 верасьня 1998 году ангельскае «Кабэльна-бяздротавае» ААТ прадае сваю долю ў АТ «Зносіны нахілаў» фінскаму прадпрыемству «Санэра». 26 лютага 1999 году «Латтэлеком» і «Латвійскі мабільны тэлефон» падпісалі дамову ўзаемнага злучэньня[13].
5 ліпеня 2000 году «Латтэлеком» прапанаваў прадрыемствам інтэрнэт-злучэньне празь лічбавую абанэнцкую лінію (ЛАЛ; анг. DSL). У сьнежні 2000 году ўдзельная вага тэлефонных лініяў, падлучаных да лічбавай сеткі, перавысіла палову. У красавіку 2001 году пастаяннае інтэрнэт-злучэньне запусьцілі для хатніх гаспадарак. 5 чэрвеня 2002 году лік карыстальнікаў ЛАЛ перавысіў 5000 абанэнтаў. 3 сьнежня 2003 году скончылі пераключэньне тэлефонных лініяў на лічбавую сетку ў сталіцы і Рыскім раёне. 9 верасьня 2003 году прапанавалі ўсталёўку бяздротавага сеціва дома. У чэрвені 2004 году адчынілі абслуговыя прадстаўніцтвы ў Фінляндыі і Швэцыі. 28 ліпеня 2005 году стварылі даччынае ТАА «Рашэньні Цытрус» для стварэньня сецявой інфраструктуры. 14 лістапада набылі ТАА «Мікралінк Латвіі». У сьнежні 2005 году адчынілі 1-ю краму «Латтэлеком». У студзені 2006 году прапанавалі паслугу інтэрнэт-тэлебачаньня. 23 лістапада лік карыстальнікаў Сеціва ад «Латтэлеком» перасягнуў 100 000 абанэнтаў. 19 верасьня 2007 году даведка 1188 прапанавала зьвесткі пра 27 краінаў. 10 верасьня 2008 году лічбавае тэлебачаньне «Латтэлеком» дазволіла праглядаць архіў перадачаў за апошнія 5 дзён. У 2009 годзе ў Дзьвінску, Елгаве і Рызе ўвялі шырокапалосны доступ да Сеціва з хуткасьцю 500 мэгабіт/сэкунда. Да канца 2009 году лік шырокапалосных падлучэньняў вырас да 197 000 абанэнтаў[13].
У 2010 годзе ТАА «Латтэлеком» падлучыў да хуткаснага Сеціва 318 000 хатніх гаспадарак. Лік абанэнтаў тэлебачаньня, якое перавялі з аналягавага на лічбавае вяшчаньне, вырас да 184 000. У 2011 годзе шырокапалосным доступам да Сеціва ахапілі 408 000 хатніх гаспадарак. У сеціўным тэлебачаньні выклалі звыш 700 фільмаў і мультфільмаў. У інтэрактыўным тэлебачаньні дазволілі запіс 28 тэлеканалаў. У 2012 годзе ТАА «Латтэлеком» пашырыў сетку бяздротавага Сеціва на 74 гарадоў і мястэчак Латвіі ў больш як 3500 кропках доступу Wi-Fi у гасьцініцах, кавярнях і крамах. У 2013 годзе оптавалаконную сетку праклалі ў больш як палове хатніх гаспадарак Латвіі. За 2014 год лік бясплатных карыстальнікаў бяздротавага Сеціва ад ТАА «Латтэлеком» падвоіўся да 150,8 тыс., у тым ліку праз разьмяшчэньне звыш 100 кропак доступу ў школах і поўнага пакрыцьця Рыгі больш як 1000 такіх кропак. У 2015 годзе запусьцілі 2 уласныя тэлеканалы — «360ТБ» і «СТБ Першы». За 2016 год адчынілі 3 новыя крамы ў Добэле, Салдусе і Цэсісе, што павялічыла сетку крамаў да 7[13].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Рэквізыты (рас.) // ТАА «Латтэлеком», 2019 г. Праверана 24 красавіка 2019 г.
- ^ Управа (лат.) // ТАА «Латтэлеком», 2019 г. Праверана 24 красавіка 2019 г.
- ^ Справаздача за 2017 год (лат.) // ТАА «Латтэлеком», 1 лютага 2018 г. Праверана 24 красавіка 2019 г.
- ^ Даччыныя прадпрыемствы (лат.) // ТАА «Латтэлеком», 2019 г. Праверана 23 красавіка 2019 г.
- ^ Крамы (рас.) // ТАА «Латтэлеком», 2019 г. Праверана 24 красавіка 2019 г.
- ^ Пра Балтыйскую кампутарную акадэмію (рас.) // ТАА «Латтэлеком», 2019 г. Праверана 24 красавіка 2019 г.
- ^ Гісторыя Балтыйскай кампутарнай акадэміі (рас.) // ТАА «Латтэлеком», 2019 г. Праверана 24 красавіка 2019 г.
- ^ Пра «Латтэлеком Тэхналёгія» (рас.) // ТАА «Латтэлеком», 2019 г. Праверана 24 красавіка 2019 г.
- ^ Гісторыя «Латтэлекому Тэхналёгіі» (рас.) // ТАА «Латтэлеком», 2019 г. Праверана 24 красавіка 2019 г.
- ^ Пра «Рашэньні Цытрус» (рас.) // ТАА «Латтэлеком», 2019 г. Праверана 24 красавіка 2019 г.
- ^ Гісторыя «Рашэньняў Цытрус» (рас.) // ТАА «Латтэлеком», 2019 г. Праверана 24 красавіка 2019 г.
- ^ «Хэліё Мэдыя» (рас.) // ТАА «Латтэлеком», 2019 г. Праверана 24 красавіка 2019 г.
- ^ а б в Мінуўшчына «Латтэлекому» (рас.) // ТАА «Латтэлеком», 2019 г. Праверана 24 красавіка 2019 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Нумары абслугоўваньня прыватных асобаў (рас.) // ТАА «Латтэлеком», 2019 г. Праверана 24 красавіка 2019 г.
- Кантактныя зьвесткі (лат.) // ТАА «Балтыйская кампутарная акадэмія», 2019 г. Праверана 24 красавіка 2019 г.
- Кантакты (рас.) // ТАА «Рашэньні Цытрус», 2019 г. Праверана 24 красавіка 2019 г.
- ТАА «Хэліё Мэдыя» (рас.)
Гэта — накід артыкула па эканоміцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |