Славенцы

паўднёваславянскі народ

Славенцы — паўднёваславянскі народ. Агульная колькасьць каля 2 млн чал., пражываюць у Славеніі (1,6 млн чал.), ЗША (177 тыс. чал.), Італіі (95 тыс. чал.), Канадзе (29 тыс. чал.), Аўстрыі (25 тыс. чал.), Германіі (22 тыс. чал.), Аўстраліі (29 тыс. чал.), Харватыі (13 тыс. чал.)і іншых краінах.

Мова — славенская.

Большасьць вернікаў — каталікі, але ёсьць і пратэстанты, праваслаўныя і мусульмане. Шматлікія зьяўляюцца атэістамі.