Рамейка
Рамейка (Румейка, Роміка, Рамыка, Ромік) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Рамейка лац. Ramiejka | |
Rümecke | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Ruom + суфікс з элемэнтам -к- (-k-) |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Румейка, Рамыка, Ромік |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Рамейка» |
Паходжаньне
рэдагавацьРоміка або Руміка, пазьней Румэка, Ромэйк або Ромке (Hromiko, Hrumiko[1], Rümecke[2], Romeick[3], Romke[4], Ruhmke[5], Romich[6]) — імя германскага паходжаньня[7]. Іменная аснова рум- (ром-) (імёны ліцьвінаў Румель, Румбольд, Рамвольт; германскія імёны Rummel, Rumbold, Romualt) паходзіць ад гоцкага *hrôms[8], германскага hruom 'слава, славутасьць'[9].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Rumko (Rumek)[10].
У Прусіі бытавала імя Romike / Romicke (1261 і 1263 гады)[11][12].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Rege und Romeke (1299 год)[13]; Romeyke (Паведамленьні аб літоўскіх дарогах)[14]; des marschalks leitczman Roymeyke (15 чэрвеня 1409 году)[15]; Jaginth cum germano Romeikowicz (6 сьнежня 1410 году)[16]; панъ Ромейко (17 кастрычніка 1437 году)[17]; у во Рши. Митъку Ромеиковичу, ршанину, землица на Рши пустая… Митъку Ромеиковичу три чоловеки[18], Онъдрушку Ромеиковичу две семъи… Ондрушку Ромеиковичу две семи[19], Ромеиково Боборютевича местъцо, сельцо, Яцку Чортовичу, занюж самъ Ромеико збеглъ[20] (1440—1492 гады); люди: Медокинъ, Дирметъ, Ромейко Круповичи, Радуньское волости (1444 год)[21]; у Клецку. Ромеиково, Борютевич место (9 лістапада 1449 году)[22]; бояромъ витебъскимъ… Рамеиковичомъ (1480 год)[23]; а Нацко Ромеикович (1486 год)[24]; hominibus… Romyk (15 жніўня 1489 году)[25]; homines… Lvborth Romeykovicz (27 сакавіка 1507 году)[26]; в Новгородскомъ повете… земль пустовских… Ромеиковщину… Ядиминовщину, а Ядовкговщину и Сомиловщину, а Явилтовщину (14 чэрвеня 1514 году)[27]; в Дорсунишском повете шестьдесят чоловеков… а Ромеика Мацковича (26 студзеня 1516 году)[28]; в людеи наших городеньских на имя в Яна Ромеиковича а Богдана Любеиковича землю их Любеиковщину (28 ліпеня 1525 году)[29]; Пашко Ромеиковичъ самъ. Михалко Ромеикович сам… Дашко Ромеикович[30], Ромеико Яновичъ[31], Ромеико Юновичъ[32], Михно Ромеиковичъ[33] (1528 год); Богушъ Ромеиковичъ, намесникъ смоллянъскии (5 лютага 1539 году)[34]; на боярына господаръского повету Витебъкого Богуша Митинича Ромеиковича (11 траўня 1539 году)[35]; Вирбут Ромеикович (1 ліпеня 1542 году)[36]; siolo Rumieiki… siolo Rumieyki… siola Rumieykow (1558 год)[37]; Ромеиков Петра а Мацка (каля 1566 году)[38]; Rumeyki… Rumieyki… Romieyki (1744 год)[39]; Jan Romiko (1769 год)[40]; wioska Rumeyki[41], Parafia Juchnowiec… Rumeyki… do wioski Rumeyki[42] (1784 год); Tadeusz Romyko… Klemens Romyko (9 лютага 1785 году)[43]; Wincenty Rumejko (1932 год)[44].
Носьбіты
рэдагаваць- Міцька Рамейкавіч — літоўскі баярын з Воршы, які атрымаў наданьні ад вялікага князя Казімера
- Андрушка Рамейкавіч — літоўскі баярын, які атрымаў наданьні ад вялікага князя Казімера
- Пашка, Міхалка і Дашка Рамейкавічы — наваградзкія баяры, якія ўпамінаюцца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Рамейка Янавіч — лейпунскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Рамейка Юнавіч — бірштанскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Міхна Рамейкавіч — троцкі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Рамейка Пятровіч — жыхар Жамойцкага староства, які ўпамінаецца ў 1537—1538 гадох[45]
- Пётар і Мацька Рамейкі — наваградзкія баяры, якія ўпамінаюцца каля 1566 году
Рамэйкі (Romejko) — прыгонныя зь вёсак Стаскелаў, Скарпоўцаў, Рамэйкаў, ваколіцаў Сьвянцянаў і Старых Трокаў, фальварку Панямуньня (Троцкі павет), якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[46].
Рамейкі — літоўскі шляхецкі род[47].
Друцкія-Саколінскія-Гуркі-Рамейкі — літоўскі княскі род[48].
Рамэйковічы (Romejkowicz) — літоўскі шляхецкі род зь Віцебскага ваяводзтва[49].
На гістарычнай Ашмяншчыне існуе вёска Рамейкішкі. Назву Рамейкі маюць вёскі на гістарычных Ашмяншчыне і Наваградчыне, назву Рамэйкі — на гістарычных Ашмяншчыне і Гарадзеншчыне, а таксама ў ваколіцах Уладзімерцу (упамінаецца ў 1609 годзе)[50].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Knorr W. Die Familiennamen des Fürstenthums Lübeck. — Entin, 1876. S. 25.
- ^ Kleemann S. Die Familiennamen Quedlinburgs und der Umgegend. — Quedlinburg, 1891. S. 56.
- ^ Kapff R. Deutsche Vornamen: mit den von ihnen abstammenden Geschlechtsnamen sprachlich erläutert. — Nürtingen am Neckar, 1889. S. 72.
- ^ Winkler J. Stüdien in Nederlandsche namenkunde. — Haarlem, 1900. S. 233.
- ^ Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 1982. P. 416.
- ^ Eule R. Germanische und fremde Personennamen als heutige deutsche Familiennamen // Festschrift zu dem fünfzigjährigen jubiläum des Friedrichs-realgymnasiums in Berlin. — Berlin, 1900. S. 42.
- ^ Heintze A. Die deutschen Familien-Namen, geschichtlich, geographisch, sprachlich. — Halle, 1903. S. 167.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 151.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 215.
- ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 81.
- ^ Pierson W. Altpreußischer Namenkodex // Zeitschrift für Preußische Geschichte und Landeskunde. — Berlin, 1873. S. 705.
- ^ Dukavičienė I. XIII amžiaus prūsų asmenvardžiai prūsų registre // Acta linguistica Lithuanica. T. 72, 2015. P. 236.
- ^ Scriptores rerum Prussicarum. Bd. 2. — Leipzig, 1863. S. 688.
- ^ Codex epistolaris Vitoldi. — Cracoviae, 1882. S. 182.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 84.
- ^ Акты, относящиеся к истории Южной и Западной России, собранные и изданные Археографической комиссией. Т. 1. — СПб., 1863. С. 12.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 27.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 31.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 56.
- ^ Акты, относящиеся к истории Южной и Западной России, собранные и изданные Археографической комиссией. Т. 1. — СПб., 1863. С. 16.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 65.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 4 (1479—1491). — Vilnius, 2006. P. 109.
- ^ Грамота боярина Станислава Ековича о продаже дедичной земли Миколаю Радзивилловичу (1486), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 424.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 3: 1501—1507. — Kraków, 1948. S. 726.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. P. 291.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. P. 179.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 12 (1522—1529). — Vilnius, 2001. P. 399.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 65.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 86.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 92.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 103.
- ^ Литовская метрика. Книга № 228. — Москва, 2008. С. 178.
- ^ Литовская метрика. Книга № 228. — Москва, 2008. С. 201.
- ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 20.
- ^ Писцовая книга Гродненской экономии с прибавлениями, изданная Виленской Комиссией для разбора древних актов. Ч. 1. — Вильна, 1881. С. 370—372.
- ^ Popisy wojskowe pospolitego ruszenia Wielkiego Księstwa Litewskiego (1524—1566). — Białystok, 2018. S. 381.
- ^ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
- ^ Butkiszki, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ Komosa Ł. A. Dekanat wiłkomierski w 1784 r. w świetle opisów parafii. — Białystok, 2013. S. 103.
- ^ Wernerowa W. Opisy parafii dekanatu knyszyńskiego z roku 1784 // Studia Podlaskie. T. 1, 1990. S. 151—152, 156.
- ^ Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 394.
- ^ Biała Waka albo Wojdaty, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 81, 263.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 191, 210, 229, 267, 450.
- ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Р, Згуртаваньне беларускай шляхты
- ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Д, Згуртаваньне беларускай шляхты
- ^ Polska encyklopedja szlachecka. T. 10. — Warszawa, 1938. S. 262.
- ^ Непокупный А. П. Балто-севернославянские языковые связи. — Киев, 1976. С. 166.