Альфа-Банк

беларускі камэрцыйны банк
(Перанакіравана з «Альфа-банк»)

Альфа-Банк — даччыны камэрцыйны банк расейскай Альфа-Групы ў Беларусі, што валодае 99,9% яго акцыяў. Статутны фонд — 101 368 726,95 рублёў[4].

Альфа-Банк
Выява лягатыпу
Тып закрытае акцыянэрнае таварыства
Дэвіз Банк для пасьпяховых людзей
Заснаваная 29 студзеня 1999 (25 гадоў таму)
Краіна
Разьмяшчэньне Менск, вул. Сурганава, 43—47
Ключавыя фігуры Старшыня праўленьня Валер Смоляк
Галіна сфэра паслугаў
Прадукцыя банкаўскі рахунак, грашовы перавод, уклад
Абарачэньне 82 820 млн рублёў (2009 год; 29 544 тыс $)
Апэрацыйны прыбытак 7 343 млн рублёў (2009 год; 2 619 тыс $)
Чысты прыбытак
Матчына кампанія Альфа-банк[d][2][3] і ABH Belarus Limited[d][2]
Аўдытар «Дэлойт і Туш»

Дзейнасьць

рэдагаваць

Мае 49 аддзяленьняў у 16 гарадох Беларусі (2019)[5].

Асноўныя акцыянэры:

Рэквізыты

рэдагаваць

Месцазнаходжаньне: Менск, вул. Сурганава, д. 43, п. 47.

БІК ALFABY2X.

S.W.I.F.T. ALFABY2X.

Тэлекс 225190 ITIB BY.

Мінуўшчына

рэдагаваць

[28 студзеня 1999 году быў заснаваны «Міжгандальбанк». На пачатак 2007 году банк меў 5 аддзяленьняў — у Берасьці, Менску, Наваполацку, Гомелі й Магілёве. Напэрэдадні перайменаваньня й продажу Альфа-Групе ў 2008 годзе асноўнымі пайшчыкамі зьяўляліся Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь — 38,94%, Dаltоtrаdе Limitеd (Ангельшчына) — 42,70%, Vikаsh Invеstmеnts Limitеd — 9,33%, ААТ Банк «Адраджэньне» — 6,41%, Беларускі мэталюргічны завод — 1,98%[7].

14 чэрвеня 2013 року пастановаю Нацыянальнага банку Беларусі ў склад «Альфа-Банку» ўключаны ЗАТ «Альфа-Банк Фінанс»[8]. 26 красавіка 2022 году Ўправа Нацыянальнага банку Беларусі ўхваліла Пастанову № 171 аб дзяржаўным уліку далучэньня «Франсабанку» да «Альфа-Банку», якая набыла моц 4 траўня 2022 году[9].

У лістападзе 2022 году банк быў даданы ў санкцыйны сьпіс Канады[10]. З кастрычніка 2024 году банк знаходзіцца пад санкцыямі Вялікабрытаніі[11].

  1. ^ https://www.alfabank.by/about/reporting/
  2. ^ а б https://www.alfabank.by/upload/iblock/16e/fin-otchet-mcfo-2021-eng.pdf
  3. ^ https://www.alfabank.by/upload/iblock/016/CJSC%20Alfa-Bank%20IFRS%20Stand%20Alone%202018%20RUS_to%20issue.pdf
  4. ^ Статут Закрытага акцыянэрнага таварыства «Альфа Банк» (рас.) (pdf). Альфа-Банк (14 жніўня 2018). Праверана 18 лютага 2019 г.
  5. ^ Аддзяленьні (рас.) Пра банк. ЗАТ «Альфа-Банк». Праверана 18 лютага 2019 г.
  6. ^ Зьвесткі аб будове ўласнасьці (рас.) Пра банк. ЗАТ «Альфа-Банк». Праверана 18 лютага 2019 г.
  7. ^ Расейскі Альфа-Банк разьлічвае на доўгатэрміновую прысутнасьць у Беларусі. «Звязда» (20 красавіка 2007). Праверана 20 лютага 2011 г.
  8. ^ ЗАТ «Альфа-Банк Фінанс» Прэс-рэліз. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь (17 чэрвеня 2013). Праверана 21 чэрвеня 2013 г.
  9. ^ «Франсабанк» далучаны да «Альфа-Банка» // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 4 траўня 2022 г. Праверана 5 траўня 2022 г.
  10. ^ Канада ввела санкции против белорусских банков и предприятий (рас.) Інтэрфакс
  11. ^ Великобритания ввела санкции против белорусского «Альфа Банка». Что это значит для клиентов? (рас.) Onliner.by

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць