Таўрогі

места ў Летуве

Таўро́гі (па-летувіску: Tauragė) — горад у заходняй Летуве. Насельніцтва налічвае каля 28 тыс. чалавек. Горад зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Таўроскага павету. У горадзе атрымалі разьвіцьцё харчовая, лёгкая, машынабудаўнічая прамысловасьці. Таўрогі знаходзяцца за 63 км на паўночны захад ад Расенаў і за 25 км ад мяжы з Расеяй. Уваходзіць у склад этнаграфічнага рэгіёну Жамойць.

Таўрогі
лет. Tauragė
Таўрогі
Герб Таўрогаў Сьцяг Таўрогаў
Першыя згадкі: 1499
Горад з: 1920
Краіна: Летува
Павет: Таўроскі
Плошча: 13,9 км²
Вышыня: 38 м н. у. м.
Насельніцтва (2016)
колькасьць: 23 120 чал.
шчыльнасьць: 1663,31 чал./км²
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Паштовы індэкс: 72001
Геаграфічныя каардынаты: 55°15′0″ пн. ш. 22°17′0″ у. д. / 55.25° пн. ш. 22.28333° у. д. / 55.25; 22.28333Каардынаты: 55°15′0″ пн. ш. 22°17′0″ у. д. / 55.25° пн. ш. 22.28333° у. д. / 55.25; 22.28333
Таўрогі на мапе Летувы
Таўрогі
Таўрогі
Таўрогі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.taurage.lt/

Паводле легенды назва гораду мае паходжаньне ад словаў: тур і рог. У даўнія часы людзі, якія зьбіралі на месцы будучага гораду грыбы, знайшлі тут рогі тура.

Гісторыя

рэдагаваць

Упершыню горад узгадваецца ў 1499 годзе, калі на месцы будучых Таўрогаў было невялікае паселішча Паджурыс.

Уладальнікам Таўрогаў у пачатку XVI стагодзьдзя быў Барташ, заснавальнік першай у Жамойці школы (у 1507 годзе). Каля 1550 году частка гораду перайшла да Мэльхіёра Шэмёта, які перайшоў у лютэранства. Ён пабудаваў лютэранскую кірху, якая ў 1641 годзе была перабудаваная ў каталіцкі касьцёл. З 1567 годза ў Таўрогах разьмяшчалася мытня. У XVII стагодзьдзі горад перайшоў ва ўласнасьць Радзівілаў. З 1620 да 1669 году горад зьяўляўся сядзібай князя Багуслава Радзівіла. У 1687 годзе ўладальніца Таўрогаў Людвіка Караліна Радзівіл (будучая маці караля Яна ІІІ Сабескага), ажанілася зь нямецкім прынцам, і пасьля яе сьмерці горад перайшоў ва ўладаньне брандэнбурскага ўладара Фрыдрыха ІІІ Гагенцолера, які з 1701 году стаў Прускім каралём Фрыдрыхам І. Яго стараньнямі мясцовы касьцёл быў адрамантаваны і зноў пераўтвораны ў лютэранскую кірху.

Пасьля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай Таўрогі трапілі ў склад Расейскай імпэрыі. Расейская царыца Кацярына падаравала горад свайму фаварыту Платону Зубаву, які потым прадаў яго дзяржаве. 21 чэрвеня 1807 году цар Аляксандар І падпісаў тут дамову з Напалеонам, якая пацьвердзіла пагадненьні ў Тулюзе. 30 сьнежня 1812 году ў млыне каля Таўрогаў, напаліёнаўскі генэрал Ханс Ёрк падпісаў канвэнцыю аб нэўтралітэце з расейскім генэралам Іванам Дыбічам. Згодна зь ёй прускі корпус напалеонаўскага войска перастаў падтрымліваць французаў.

У 1836 годзе ў Таўрогах адбыўся вялікі пажар. У 1846 годзе цар Мікалай І падараваў горад сайму ардынарцу, князю Васільку. У 1864 годзе Таўрогі, праз Коўна, былі злучаны з чыгункай Варшава — Санкт-Пецярбург. У гэты час тут былі пабудаваны цагельня, сьпіртавы завод і два шпіталі. У 1843 годзе Анарэ дэ Бальзак спыняўся ў Таўроскім палацу па дарозе ў Санкт-Пецярбург.

У 1909 годзе колькасьць насельніцтва павялічылася да 5000 чалавек.

Падчас Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе горад быў заняты нямецкімі войскамі. Пад час акупацыі немцы пабудавалі чыгунку да Шаўляў.

Пасьля ўваходу Летувы ў склад СССР Таўрогі сталі памежным горадам і 22 чэрвеня 1941 году ён быў заняты нямецкімі войскамі. У выніку вайны тут было разбурана 80% пабудоваў. У часы нямецкай акупацыі немцы з дапамогай летувіскай паліцыі забілі каля 900 мясцовых габрэяў.

З 1991 году Таўрогі ў складзе Летувіскай рэспублікі.