Сэн-Трапэ
Сэн-Трапэ́ (па-француску: Saint-Tropez, па-аксытанску: Sant Tropetz) — горад на поўдні Францыі ў дэпартамэнце Вар у рэгіёне Праванс-Альпы-Лазурны бераг. Адно з найпрэстыжнейшых месцаў адпачынку. Насельніцтва складае 4 402 (2013).
Сэн-Трапэ | |||||
франц. Saint-Tropez | |||||
| |||||
Краіна: | Францыя | ||||
Рэгіён: | Праванс-Альпы-Лазурны бераг | ||||
Дэпартамэнт: | Вар | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 7 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: |
| ||||
Паштовы індэкс: | 83990 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 43°16′11″ пн. ш. 6°38′19″ у. д. / 43.26972° пн. ш. 6.63861° у. д.Каардынаты: 43°16′11″ пн. ш. 6°38′19″ у. д. / 43.26972° пн. ш. 6.63861° у. д. | ||||
Сэн-Трапэ | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
https://www.saint-tropez.fr/ |
Гісторыя
рэдагавацьПершае селішча на месцы сучаснага Сэн-Трапэ было заснавана яшчэ ў II стагодзьдзі да н. э. Сваю сучасную назву горад атрымаў у гонар сьвятога Трафіма, які быў абезгалоўлены ў 60-я гады ў часы Нэрону пры ганеньнях на хрысьціянаў у раёне сучаснай Пізы. Паводле паданьня ягонае цела было пакладзенае ў стары човен разам зь пеўнем і сабакам. Гэты човен прыбіўся да берагу на месцы сучаснага гораду[3][4].
У 1637 годзе ў жыхарамі Сэн-Трапэ была адбітая атака 22 гішпанскіх галеонаў. Да гэтага часу ў гонар гэтага ў горадзе праводзіцца традыцыйнае шэсьце[5] .
Да Першай сусьветнай вайны Сэн-Трапэ быў адным з галоўных партоў Францыі на Міжземным моры. У 1920-я і 1930-я гады менавіта тут Поль Сыньяк вынайшаў тэхніку пуантылізму.
Аднак, да 1950-х горад быў мала вядомы шырокай публіцы. Новую папулярнасьць, асабліва сярод заможных людзей, ён атрымаў у 1956 годзе, калі ў Сэн-Трапэ здымаўся вядомы фільм «І Бог стварыў жанчыну» з Брыжыт Бардо у галоўнай ролі[6]. Пазьней папулярнасьці гораду дадала сэрыя кінакамэдыі пра «Жандара з Сэн-Трапэ» зь Люі дэ Фюнэсам у галоўнай ролі.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ База зьвестак францускіх камунаў — Institut national de l'information géographique et forestière.
- ^ Populations légales 2021 — Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных дасьледаваньняў Францыі, 2023.
- ^ The Search Engine that Does at InfoWeb.net
- ^ San Torpete (Torpes, Torpè)
- ^ Сэн-Трапэ
- ^ Сэн-Трапэ
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьГэта — накід артыкула па Францыі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |