Радасьць (Берасьцейская вобласьць)
(Перанакіравана з «Радасьць (Відамлянскі сельсавет)»)
Ра́дасьць[2] — вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці, за 500 м на паўднёвы ўсход ад левага берагу ракі Лясная, і за 500 м на паўночны захад ад аўтадарогі Берасьце — Каменюкі (Р83), за 4,5 км на паўднёвы захад ад Камянцу, за 32 км на поўнач ад Берасьця, за 33 км на паўночны захад ад чыгуначнай станцыі Жабінка на лініі Берасьце — Баранавічы. Уваходзіць у Відамлянскі сельсавет.
Радасьць | |
трансьліт. Radaść | |
Першыя згадкі: | 18 стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Камянецкі |
Сельсавет: | Відамлянскі |
Насельніцтва: | 40 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1631 |
Паштовы індэкс: | 225051[1] |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°22′23″ пн. ш. 23°46′52″ у. д. / 52.37306° пн. ш. 23.78111° у. д.Каардынаты: 52°22′23″ пн. ш. 23°46′52″ у. д. / 52.37306° пн. ш. 23.78111° у. д. |
± Радасьць |
Гісторыя
рэдагаваць- 1773: вёска паводле інвэнтару, ўладаньне М. Сьцярпінскай, дзейнічала крама.
- сярэдзіна XIX ст.: вёска ў складзе маёнтку Баршчэва ў Берасьцейскім павеце Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі, уласнасьць графоў Грабоўскіх.
- 1845: паводле інвэнтару маёнтку ў вёсцы 11 дзесяцінаў сядзібнай, 276 дзесяцінаў ворыўнай зямлі і 46 дзесяцінаў лугу.
- 2-я палова XIX ст.: сяло ў Камянец-Літоўскай воласьці таго ж павету і губэрні Расейскай імпэрыі.
- 1885: школа граматы.
- 1897: паводле перапісу ў складзе Радаснай сельскай грамады, народнае вучылішча, хлебазапасная крама. Дзейнічала царква, якой належала 51 дзесяціна зямлі, у тым ліку 19,5 дзесяціны ворыўнай зямлі, у парафію ўваходзілі 202 двары (1632 жыхары).
- 1905: 350 жыхароў, дзейнічала народнае вучылішча (54 вучні).
- 1921: у складзе Камянец-Літоўскай гміны Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва міжваеннай Польшчы.
- 1923: побач месьцілася калёнія Радасьць-Пагост, 1 двор, 9 жыхароў.
- 1924: адкрыта школа з польскай мовай навучаньня.
- 1939: у складзе Берасьцейскай вобласьці БССР.
- 1940: вёска ў Відамлянскім сельсавеце Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці.
- 1948: у пачатковай школе 55 вучняў.
- 1949: арганізаваны калгас «Вялікая Радасьць», пазьней вёска ў калгасе «Кастрычнік».
- 1964: у Камянецкім сельсавеце.
- 1970: у калгасе імя Кірава.
- 1986: у Відамлянскім сельсавеце.
Насельніцтва
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1845 год — 25 двароў, 199 сялянскіх душ; 1885 год — 30 двароў, 324 жыхары; 1897 год — 53 двары, 375 жыхароў
- XX стагодзьдзе: 1923 год — 32 двары, 153 жыхары; 1940 год — 71 двор, 389 жыхароў; 1960 год — 254 жыхары; 1970 год — 186 жыхароў; 1999 год — 67 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2005 год — 58 жыхароў, 36 двароў[3]; 2010 год — 40 жыхароў
Інфраструктура
рэдагавацьУ складзе ААТ «Відамлянскае». Працуе бібліятэка, крама. Дзейнічае фальклёрна-этнаграфічны калектыў «Радасьць». У навакольлі вёскі захаваўся курганны могільнік — помнік археалёгіі VIII—X стст.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Белпошта
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 163
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. С. 78—79
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7. С. 78—79.